Аляксандр Мітрафанавіч Бондараў (30 мая 1923, Нікалаеўка, Похвістнеўскі раён Самарскай вобласці — 9 ліпеня 1996, Тальяці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, малодшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія thumb|Магіла Бондарава. Тальяці.

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Беларус. Скончыў сярэднюю школу.

У войску з 1941 года. У 1942 годзе скончыў Куйбышаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча.

У ходзе Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 1 і 2 Украінскіх франтах. Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі і Германіі. Двойчы быў паранены.

У 1947 годзе скончыў курсе ўдасканалення афіцэрскага складу. Член КПСС з 1946 года. У 1953 годзе па стане здароўя звольнены з Чырвонай Арміі.

У 1954 годзе скончыў Куйбышаўскі педагагічны інстытут, працаваў у сярэдняй школе ў Похвістневе, затым выкладаў у Тальяці у ПТВ.

Памёр у 1996 годзе. Пахаваны на Баныкінскіх могілках Тальяці.

Подзвіг У канцы верасня 1943 года 167-я стралковая дывізія, у якой служыў Бондараў выйшла да Дняпра. Бондараў ўзначаліў перадавы атрад салдат, з якімі захапіў востраў у плыні ракі. У ноч на 27 верасня атрад Бондарава пераправіўся на правы бераг і ў рукапашнай сутычцы захапіў перадавыя акопы праціўніка.

Пры падтрымцы танкаў немцы перайшлі ў контратаку, але атрад Бондарава паспяхова адбіў і яе, і шэсць наступных, знішчыўшы пры гэтым 7 танкаў.

У лістападзе 1943 года Аляксандр Бондараў прымаў удзел у вызваленні Кіева. Ён на чале ўзвода аўтаматчыкаў танкавым дэсантам з боем прабіліся ў тыл суперніка і зладзілі засаду на дарозе Кіеў — Васількоў — Фастаў, па якой адступалі часткі вермахта. У ходзе бою было знішчана да 300 салдат праціўніка і калона аўтамашын, было ўзята ў палон каля 500 салдат.

Званне Героя Савецкага Саюза А. М. Бондараву прысвоена 10 студзеня 1944 «за адвагу, гераізм і умелае камандаванне падраздзяленнямі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.

Узнагароды Медаль «За баявыя заслугі»; 6 іншых медалёў; Ордэн Аляксандра Неўскага; Герой Савецкага Саюза.

Памяць Ганаровы грамадзянін Похвістнеўскага раёна Самарскай вобласці.

Літаратура

В. П. Россовский «Золотые Звезды Оренбуржья». Биографический справочник. Челябинск, Южно-Уральское книжное издательство, 1989. — 512 с. Стр. 66-67.

Спасылкі История Оренбуржья: земляки Почётные граждане Похвистневского района

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС