Stadion Gdańsk — (раней «Балтык-Арэна») — футбольны стадыён у Гданьску (Польшча), які быў пабудаваны для Еўра-2012. Паводле задумы, вонкава ён нагадвае бурштын, які доўга здабывалі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Будаўніцтва пачалося ў 2008 годзе, завяршылася ў 2011 годзе. Стадыён выкарыстоўваецца ў асноўным для футбольных матчаў і з'яўляецца хатнім стадыёнам мясцовай «Лехіі». Стадыён умяшчае 44 тысячы гледачоў.

Першы матч паміж «Лехіяй» і «Краковіяй» быў праведзены 14 жніўні 2011 і скончыўся з лікам 1:1.

«Бурштынавую» арэну Гданьска эксперты і арганізатары Еўра-2012 называюць самай сучаснай футбольнай арэнай Польшчы.

Спасылкі

PGE Arena Gdansk на сайце allstadiums.ru Вэб-камера будаўніцтва стадыёна Навіны і фота са стадыёна ў Гданьску

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гданьска Катэгорыя:Спорт у Гданьску Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Польшчы