Тсуга (Tsuga, ад , Tsúga) — род, блізкі да піхтаў і елак, які займае прамежкавае паміж імі становішча. Вечназялёныя, аднадомныя дрэвы з ніцымі тонкімі парасткамі і ў большасці відаў кароткай плоскай ігліцай. Навуковая назва паходзіць ад японскай назвы віду .

Апісанне Вечназялёныя аднадомныя дрэвы вышынёй да 50 (часам да 70) м. Каранёвая сістэма добра развітая. Крона канічная або пірамідальная звычайна з паніклай верхавінай, у некаторых азіяцкіх відаў няправільная яйкападобная. Кара ад шэрага да карычневага колеру, лускаватая, часта з глыбокімі разорамі. Парасткі падоўжаныя. Лісце невялікае, чаргаванае, даўжынёй да 3 см, звычайна двухраднае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, плоскае, лінейнае, на кароткіх чаранках; захоўваецца некалькі гадоў. Пупышкі ў асноўным з закругленымі верхавінамі, не смалістыя. Пылковыя шышкі: дробныя, даўжынёй да 5 мм даўжынёй, адзінкавыя, шарападобныя, карычневыя. Насенныя шышкі спеюць 5-7 месяцаў, маюць даўжыню 15–55 (часам да 80) мм, прадаўгавата-яйцападобныя, паніклыя, спярша зялёныя, пры выспяванні бурыя, сядзячыя або амаль сядзячыя, ападаюць неўзабаве пасля высыпання насення, але могуць трымацца і некалькі гадоў. Насенне памерам каля 3-5 × 2-3 мм, са шматлікімі дробнымі бурбалкамі смалы і з двума тонкімі крыламі 5-10 мм.

Размнажаюцца вегетатыўна і насеннем. Працягласць жыцця да 700 (і нават да 1000) гадоў.

Пашырэнне Ценевынослівая, умерана зімаўстойлівая, патрабавальная да вільготнасці глебы і паветра расліна, малаўстойлівая да гарадскіх умоў, добра пераносіць стрыжку.

Налічвае каля 10 відаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмераных і субтрапічных рэгіёнах Паўночнай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі ў адносна вільготным клімаце, часта ў гарах. Большасць з іх з’яўляюцца важкімі, калі не панавальнымі кампанентамі раслінных супольнасцяў, у якіх яны растуць. Шырока культывуюцца ў розных рэгіёнах зямнога шара. Найбольш распаўсюджана ў культуры , якая мае шмат сартоў, што адрозніваюцца памерамі, формай кроны і афарбоўкай ігліцы.

Віды Паводле базы даных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 10 відаў: 4 у Паўночнай Амерыцы і 6 у Азіі.

Выкарыстанне Драўніна ўмерана трывалая, прымяняецца ў будаўніцтве, у мэблевай вытворчасці і для вырабу розных прадметаў быту. Каштоўная дэкаратыўная расліна. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне, для здабывання смалы і эфірных алеяў.

Крыніцы

Спасылкі

The Gymnosperm Database

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Хваёвыя