thumb|250px|Узаемаадносіны клетак тканіны мозгу і капіляра: 1. Эпендыма 2. Нейрон 3. Аксон 4. Шванаўская клетка 5. Астрацыт 6. Міэлін 7. Мікраглія 8. Капіляр thumb|250px|3D-мадэль гемата-энцэфалічнага бар'ера Гемата-энцэфалічны бар'ер (ГЭБ) (ад , род. скл. αἵματος - «кроў» і - «галаўны мозг») — фізіялагічны бар'ер паміж крывяноснай сістэмай і цэнтральнай нервовай сістэмай. ГЭБ маюць усе пазваночныя.
Галоўная функцыя ГЭБ - падтрыманне гамеастазу мозгу. Ён абараняе нервовую тканку ад цыркулюемых у крыві мікраарганізмаў, таксінаў, клетачных і гумаральных фактараў імуннай сістэмы, якія ўспрымаюць тканку мозгу як чужародную. ГЭБ выконвае функцыю высокаселектыўнага фільтра, праз які з крывяноснага рэчышча ў мозг паступаюць пажыўныя рэчывы, а ў адваротным кірунку выводзяцца прадукты жыццядзейнасці нервовай тканкі.
Разам з тым, наяўнасць ГЭБ абцяжарвае лячэнне шматлікіх захворванняў цэнтральнай нервовай сістэмы, бо ён не прапускае цэлы шэраг лекавых прэпаратаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісталогія Катэгорыя:Галаўны мозг Катэгорыя:Нейрабіялогія Катэгорыя:Неўралогія