Бацвінне — надземная раслінная маса агароднінных, кармавых і тэхнічных коранеклубняплодаў асабліва буракоў, націна. Бацвінне — старабеларуская і польская назва бурака лісцевага, мангольда. Была вядома прымаўка: «Ці ў вашага Радзівіла бацвінне не ўрадзіла?» Бацвінне, бацвіннік, лапеня — халодны суп на квасу, які запраўляюць адварным лісцем буракоў, мангольда, крапівой і лебядой, зялёнай цыбуляй, агурком, а таксама адварной чырвонай і белай рыбай (свежай ці салёнавэнджанай). Назва бацвінніка — лапеня, з літоўскай мовы і распаўсюджана на паўночным захадзе Беларусі і ў Літве.
Літаратура