Чашачка або падвяночак () — сукупнасць чашалісцікаў, часцей за ўсё афарбаваных у зялёны колер, якія ўтвараюць адзін ці некалькі вонкавых кругоў падвойнага калякветніка. Колькасць чашалісцікаў у кветцы вар'іруе ад дзвюх (сямейства макавых), да нявызначанай колькасці (сямейства чайных), але ў большасці двухдольных іх часцей чатыры або пяць.

Функцыі Асноўнай функцыяй чашачкі з'яўляецца абарона частак кветкі на ранніх этапах яе фармавання; менавіта таму вонкавыя пакровы бутона да яго распускання ў кветак з падвойным калякветнікам утворана чашачка. Пры распусканні кветкі ці падчас цвіцення чашачка часам адпадае (сямейства макавыя) ці адгінаецца і становіцца малапрыкметнай.

Нярэдка па завяршэнні цвіцення чашачка здольная відазмяняцца, набываючы пры гэтым новыя функцыі, галоўным чынам звязаныя з распаўсюджваннем пладоў і насення. Напрыклад, у ясноткавых чашачка служыць ёмішчам для дробнага плода, а ў астравых ператвараецца ў хохлік (папус), які спрыяе пераносу пладоў ветрам. Часам на чашачцы маюцца характэрныя вышчарбленыя шчацінкі, якімі плады чапляюцца за поўсць жывёл і адзежу людзей і разносяцца.

Чашачка, як правіла, зялёная, але часам набывае яркую афарбоўку і выконвае функцыю вяночка, які ў гэтым выпадку нярэдка рэдукаваны да нектарнікаў (рагулькі, аканіт, марознік). У некаторых выпадках чашачка слаба развітая (парасонавыя, складанакветныя, валяр'янавыя).

Чашачка ў формуле кветкі У формуле кветкі характарыстыка чашачкі стаіць пасля ўказання на сіметрыю кветкі і пазначаецца літарным выразам Ca () ці K побач з якім лічбамі ўказваецца колькасць элементаў, напрыклад:  — калякветнік падвойнай: чашачка з 5 чашалісцікаў. Калі чашалісцікі зрастаюцца, то ў формуле кветкі колькасць элементаў, што зрастаюцца, бярэцца ў дужкі, напрыклад: .

Літаратура

Биологический энциклопедический словарь / Гл. редактор М. С. Гиляров. — М: «Большая Российская энциклопедия», 2003. — С. 709. — ISBN 5-85270-252-8 Яковлев Г. П., Челомбитько В. А. Ботаника: Учебник для вузов / Под ред. Р. В. Камелина. — СПб: СпецЛит, из-во СПХФА, 2003. — С. 188—189. — ISBN 5-299-00237-8 Андреева И. И., Родман Л. С. Ботаника. — М: КолосС, 2005. — С. 325—326. — ISBN 5-9535-0114-1 Барабанов Е. И., Зайчикова С. Г. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Изд. центр «Академия», 2006. — С. 193—194. — ISBN 5-7695-2656-4

Катэгорыя:Кветка