Аста́шына (, ) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вераб’евіцкага сельсавета, цэнтр Аграпрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Праз вёску цячэ рака Валоўка.

У вёсцы пражывае звыш 250 чалавек, працуе клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя Вёска Асташына з'яўляецца найстарэйшай вёкага Навагрудскага раёна. Упершыню яна згадваецца ў дакументах пад 1401 годам, як двор Наваградскай зямлі, які належаў вялікаму князю Літоўскаму Вітаўту і быў падараваны ім свайму брату Жыгімонту.

У сакавіку 1932 у вёсцы адбылоася паўстанне сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў. Было спалена некалькі маёнткаў і фальваркаў, вызвалены арыштаваныя сяляне. Пасля прыбыцця паліцыі ў вёсцы адбылася перастрэлка. Пасля падаўлення выступу 4 селяніна было павешана, 5 атрымалі пажыццёвае зняволенне і 44 розныя тэрміны вязніцы.

Да 2017 года вёска была цэнтрам Асташынскага сельсавета. У 2017 годзе цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы і перайменаваны ў Вераб’евіцкіРешение Новогрудского районного совета депутатов от 25 мая 2017 г. № 152 О переносе административного центра Осташинского сельсовета Новогрудского района Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 273 О переименовании Осташинского сельсовета Новогрудского района Гродненской области .

Інфармацыя для турыстаў Млын (XIX ст.) Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына Царква могілкавая (XIX ст.)

Вядомыя асобы Міхаіл Паўлавіч Гнілякевіч (1887—1945) — дзяржаўны дзеяч БССР Стэфан Грабоўскі (1767 — 4 чэрвеня 1847) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі

Спасылкі

Асташына на Radzima.org

Катэгорыя:Вераб’евіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна