Мікалай Паўлавіч Кніга (, Коўбча, Клічаўскі раён — ) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1958).

Біяграфія Пасля заканчэння ў 1929 годзе медыцынскага факультэта БДУ займаўся практычнай і навуковай дзейнасцю ў лячэбных установах Беларусі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскай барацьбы на Клічаўшчыне, быў начальнікам санітарнай службы атрада. З сакавіка 1944 года ўзначальваў санітарны аддзел ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме партыі.

З 1944 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце, загадчык кафедры оталарынгалогіі (1952), галоўны оталарынголаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі (1958). З 1962 года ўзначальваў навуковае таварыства оталарынголагаў Беларусі.

Асноўныя працы па праблемах склеромнай інфекцыі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі. Памёр у 1972 г.

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.

Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ