Фёдар Паўлавіч Коршунаў (нар., вёска Траўна, Краснапольскі раён) — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980). Беларускі вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981), член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1984).
Біяграфія Скончыў (1957). З 1962г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай АН Беларусі. У 1985-1994 гг.- намеснік дырэктара. Распрацаваў радыяцыйную тэхналогію стварэння шэрагу тыпаў паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем з павышанай радыяцыйнай трываласцю для касмічнай і ваеннай тэхнікі.
Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 60 вынаходстваў.
У сааўтарстве з Г. В. Гатальскім і Г. М. Івановым напісалі працу “Радиационные эффекты полупроводниковых приборов» (1978); разам з Ю. У. Багатыровым і У. А. Вавілавым – «Воздействие радиации на интегральные микросхемы» (1986).
Літаратура Коршунаў Фёдар Паўлавіч: Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах.-Т.8 .- Мн.- 1999.-С.425
Спасылкі Фёдар Паўлавіч Коршунаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ