Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі (, — ) — беларускі юрыст.
Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў рахункаводам калгаса. З 1938 г. служыў у Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — на фронце, пры абароне Масквы быў цяжка паранены. У 1943—1944 гг. працаваў ва ўпраўленні кадраў Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.
Закончыўшы гадавыя ленінскія курсы пры ЦК УКП(б), у 1945 г. вярнуўся на беларускую зямлю. З 1945 па 1948 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце ў апараце ЦК КПБ. У 1946 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. У 1951 г. завяршыў вучобу ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС i абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Кіраваў сектарам права Інстытута філасофіі АН БССР, аддзелам прававых навук, працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна.
Навуковую дзейнасць прысвяціў юрыдычнай навуцы. Асаблівую ўвагу ўдзяляў даследаванням, прысвечаным станаўленню i развіццю дзяржаўнасці Беларусі. Па гэтай тэме абараніў доктарскую дысертацыю. Апублікаваў больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана калектыўная праца — двухтомнік «Гісторыя дзяржавы i права Беларускай ССР».
Літаратура
Спасылкі Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Правазнаўцы Беларусі