Даўгахвосты лімнакалянус (Limnocalanus grimaldii) — ледавікова-марскі рэлікт чацвярцічнага перыяду, атрад весланогія ракападобныя (Copepoda), сямейства цэнтрапагіды (Centropagidae).
Апісанне Адзін з буйных прадстаўнікоў планктонных прэснаводных капепод. Даўжыня цела ад 1,6 да 2,2 мм (у вадаёмах Беларусі). Тулава складаецца з 3 аддзелаў: галаўнога, груднога (торакс), злітых у галавагрудзі, і брушнога (абдомен). На канцы абдомена 2 каудальныя галінкі з 5 аперанымі шчацінкамі. Галавагрудзі складаюцца з 5 сегментаў, дзе размешчаны: пара доўгіх аднагалінастых пярэдніх антэнаў, 5 пар ротавых канечнасцей і 5 пар плавальных ног. Абдомен намнога вузейшы за галавагрудзі, у самкі трох-, у самца пяцічленікавы. Каудальныя галінкі больш як у 2 разы даўжэйшыя за апошні членік брушкаДлиннохвостый лимнокалянус .
Арэал Глыбокія азёры паўночнага паўшар'я. Па Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала. Знойдзены ў паўночна-заходняй частцы краіны ў азёрах Паўночны і Паўднёвы Воласа, Снуды, Струста, Рычы, Доўгае, Крывое Сіта, Бабына.
Месцы пражывання Насяляе алігатрофныя і мезатрофныя азёры ледавіковага паходжання. Жыве ў тоўшчы вады, пераважна ў слаях з тэмпературай не вышэй за 10-12 °C.
Ахова
Унесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Літвы.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі Длиннохвостый лимнокалянус
Катэгорыя:Весланогія ракападобныя