«Кін-дза-дза!» — двухсерыйны камедыйны мастацкі фільм у жанры антыўтопіі, зняты на кінастудыі «Масфільм» рэжысёрам Г. М. Данелія. Фільм выйшаў на экран 1 снежня 1986 года. Пракат (1987, 14-е месца) — 15,7 мільёнаў гледачоў.
Узнагароды Прызы 1987 — Міжнародны кінафестываль у Рыа-дэ-Жанэйра («Rio Cine Festival»), спецыяльны прыз журы «За выяўленчую канцэпцыю». Прысуджаны Г. Данелія; 1987 — Прэмія «Ніка» у намінацыі «Найлепшая музыка да фільма». Прысуджана Г. Канчэлі; 1987 — Прэмія «Ніка» у намінацыі «Найлепшая праца гукааператара». Прысуджана А. Паповай; 1988 — Міжнародны фестываль кінафантастыкі ў Порту («Fantasporto»), спецыяльны прыз міжнароднага журы. Прысуджаны Г. Данелія; 2002 — Прэмія «Вандроўнік» у намінацыі «Легенда фантастычнага кінематографа». Прысуджана Г. Данелія.
Намінацыі 1988 — Міжнародны фестываль кінафантастыкі ў Порту («Fantasporto»). «Кін-дза-дза!» намінавалася на прэмію «Найлепшы фільм», аднак прыз у гэтай намінацыі быў прысуджаны фільму «Кітайская гісторыя зданяў» (A Chinese Ghost Story) (рэжысёр Чэн Сяадун, Ганконг).
Акцёры і ролі Станіслаў Любшын — Уладзімір Мікалаевіч Машкоў (Прараб) Леван Габрыядзэ — Гедэван Аляксандравіч Алексідзэ (Скрыпач) Яўген Паўлавіч Лявонаў — Уэф Юрый Васілевіч Якаўлеў — Бі Анатоль Сярэнка — басаногі іншапланецянін-падарожнік (агучыў Ігар Ясуловіч) Галіна Іванаўна Юркова-Данелія — жонка Машкова
Чатлана-пацакскі слоўнік На пачатку другой серыі фільму паказаны кароткі Чатлана-Пацакскі слоўнік.
Чатлана-пацакская — родная мова карэнных жыхароў планет Плюк і Хануд, якія завуць сябе чатланамі і пацакамі. Асаблівасць мовы палягае ў тым, што практычна ўсе паняцці (за рэдкім выключэннем) выказваюцца адным словам — «ку». Такі маленькі слоўнік мовы абумоўлены тым, што жыхары Плюка і Хануда валодаюць тэлепатыяй.
Даволі часта ўжываецца слова «кю», якое з’яўляецца дапушчальнай у грамадстве Плюка лаянкай, і выклічнік «ы», ужывальнае ў якасці эмацыйнага выказвання.
Этымалогія слоў Аўтарамі мовы з’яўляюцца Георгій Данелія і Рэзо Габрыядзэ, якія напісалі сцэнарый да фільма «Кін-дза-дза!». Аб паходжанні некаторых слоў гэтай выдуманай мовы распаведана Георгіям Данелія ў разнастайных інтэрв’ю, а таксама ў аўтабіяграфічных кнігах. Аб паходжанні астатніх слоў маюцца толькі здагадкі.
У сувязі з тым, што шматлікія словы чатланскай мовы нясуць у сабе схаваны сэнс, фільм «Кін-дза-дза!» амаль не быў забаронены, бо цэнзары ўгледзілі ў слове «ку» ініцыялы генеральнага секрэтара ЦК КПСС К. У. Чарненка. Аднак, згодна з Данэлія, такога сэнсу слова «ку» не несла, бо сцэнарый пісаўся за шмат лет да таго, як Чарненка прыйшоў да ўлады.
Колерная дыферэнцыяцыя штаноў Колерная дыферэнцыяцыя штаноў — сістэма, дазваляючая жыхарам планеты Плюк дэманстраваць іх сацыяльны статус. Палягае ў нашэнні штаноў рознага колеру.
У сістэме існуюць штаны наступных колераў: Блакітныя штаны Малінавыя штаны Жоўтыя штаны Бэзавыя штаны Зялёныя штаны
Эцых Эцых (ад груз. ціхэ (ციხე) — турма, крэпасць) — выдуманая выпраўленчая ўстанова і від пакарання на Плюку.
Як від пакарання эцых уяўляе сабой металічную скрыню на колах з вечкай. Арыштант змяшчаецца ўнутр эцыха, часам на працяглы тэрмін (да пажыццёвага).
Эцыхам таксама завуць турму-склад, дзе захоўваецца шмат скрыняў-эцыхаў з вязнямі ўнутры.
Ёсць две разнастацнасці эцыха як меры пакарання: «эцых з цвікамі» і «эцых без цвікоў».
У некаторых выпадках магчыма замена эцыха на грашовы штраф. Іншай альтэрнатывай эцыху з’яўляецца транклюкацыя (смяротнае пакаранне).
Пажыццёвы эцых з цвікамі належыць за кантрабандны КЦ, а таксама тым, хто не прысеў перад спадаром ПЖ.
У сцэне вызвалення плюкан з Эцыха Гедэван жадаў прыхапіць з сабой адзін з скрыняў, у якім у той момант знаходзіўся чатланін Кыр.
У некалькіх эпізодах Бі і Уэф адмовіліся ўцякаць з Эцыха з зямлянамі, якія іх вызвалілі, бо іх непазбежна спаймалі б і вярнулі на месца. На ўцёкі іх натхніла ў першым выпадку навіна аб наяўнай гравіцапе, у другім — хуткае з’яўленне машынкі перасоўвання.
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы СССР 1986 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы СССР Катэгорыя:Фантастычныя камедыі Катэгорыя:Фільмы Георгія Данеліі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Гія Канчэлі