Ко́нфікс (ад з, разам + прымацаваны), або цыркумфікс, бімарфема — састаўная службовая марфема, якая складаецца з прэфікса і суфікса, якія ў адзіным фармальным комплексе далучаюцца да асновы слова. Выдзяляюцца толькі на словаўтваральным узроўні. Выконваюць толькі дэрывацыйную функцыю.
У структурным плане конфіксы складаюцца толькі з тых элементаў, якія існуюць як асобныя прэфіксы і суфіксы. Успрымаюцца як адзін фармальны кампанент і з’яўляюцца толькі спрадвечнабеларускімі па сваім паходжанні. У акадэмічных граматыках конфіксныя ўтварэнні называюць прыставачна-суфіксальнымі ўтварэннямі.
Хоць і аддзеленыя адзін ад аднаго коранем, яны выступаюць як адзіны словаўтваральны комплекс толькі ў словаўтваральным акце. У структурным плане не існуюць як самастойныя элементы (заморскі). Далучаюцца толькі да ўтваральнай асновы.
Выкарыстанне конфіксаў называецца парасінтэз — аддачасовы ўдзел у сінтэзе слова двух розных афіксальных сродкаў.
Крыніцы
Літаратура Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985. Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978. Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.
Катэгорыя:Марфемы