Канча́так, фле́ксія ( — згінанне, выгін) — словазменная службовая марфема, якая размяшчаецца пасля кораня ў канцы слова або пасля суфікса, пры дапамозе якой утвараюцца не новыя словы, а граматычныя, сінтаксічныя формы аднаго і таго ж слова.

Асаблівасці канчаткаў Выступаюць толькі як формаўтваральныя сродкі. Як фармант рэлятыўны канчатак проціпастаўляецца суфіксу — фарманту дэрывацыйнаму, што не мае сінтаксічнага значэння: лес-нік-і, лес-нік-оў, лес-нік-ам. Ужываюцца, як правіла, на канцы слова і замыкаюць марфемны рад (выключэнне: словы з постфіксам). Не ўваходзяць у аснову слова, не дапаўняюць яго лексічнае значэнне, выражаюць толькі граматычнае значэнне: бязмежн-ы, узнікн-е. Канчаткі — марфемы парадыгматычныя. Парадыгму канчаткаў не маюць нязменныя словы (інфінітывы, дзеепрыслоўі, прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы, нескланяльныя назоўнікі і прыметнікі).

Віды канчаткаў

Паводле фанемнага складу Аднафанемныя (складаюцца з адной фанемы). Двухфанемныя (складаюцца з дзвюх фанем). Трохфанемныя (складаюцца з трох фанем).

Паводле размяшчэння Знешнія канчаткі (канцавыя марфемы). Унутраныя канчаткі (знаходзяцца паміж 2 асновамі або 2 каранямі). Унутраную флексію маюць складаныя словы, у якіх абедзве часткі скланяюцца.

Паводле выражанасці Матэрыяльна выражаныя: стал-а. Нулявыя: стол-ø.

Літаратура Беларуская граматыка: У 2 ч. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск — Мінск: Навука і тэхніка, 1985. Шакун Л. М. Словаўтварэнне. — Мінск: Вышэйшая школа, 1978. Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.

Катэгорыя:Марфемы