У́ціла () — востраў у Карыбскім моры ля ўзбярэжжа Гандураса, уваходзіць у групу Іслас-дэ-ла-Баія.
Насельніцтва — 1979 чал. (2001 г.)
Геаграфія і прырода Востраў Уціла з’яўляецца адным з найбуйнейшых у групе Іслас-дэ-ла-Баія. Плошча вострава — 42 км². Даўжыня — каля 11 км, шырыня — да 4 км. Уціла мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне.
Клімат вільготны трапічны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 29 °C. У зімовую пару колькасць ападкаў дасягае 600 мм у месяц.
Востраў амаль цалкам пакрыты зялёнымі гаямі. Найбольш каштоўныя прадстаўнікі фаўны — ігуаны і марскія чарапахі.
Гісторыя Востраў быў населены індзейцамі ў VI ст. да н. э. У 1502 годзе адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які палічыў мясцовае насельніцтва канібаламі. Гэта стала прычынай таго, што іспанскія законы, накіраваныя на абарону мірных індзейцаў, тут не дзейнічалі. Таму ў 1516 г. большасць тубыльцаў была знішчана іспанцамі, астатнія ператвораны ў рабоў і вывезены на Кубу.
У XVI—XVIII стагоддзях кантроль над востравам аспрэчвалі іспанцы і англійскія піраты, якія былі зацікаўлены ў здабычы мясцовых чарапах. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што Даніэль Дэфо апісаў востраў у сваім творы пра Рабінзона Круза.
У 1836 годзе пасля адмены рабства ў брытанскіх калоніях на Уціле пасяліліся выхадцы з Кайманавых астравоў. У нашы дні яны складаюць большасць насельніцтва. Распаўсюджана гаворка англійскай мовы, вельмі блізкая да той, што існуе на Кайманавых астравах. Некаторы час востраў кіраваўся адміністрацыяй Ямайкі.
У 1860 годзе востраў Уціла ўвайшоў склад Гандураса.
Спасылкі Дэпартамент Іслас-дэ-ла-Баія Афіцыйны сайт вострава Уціла
Катэгорыя:Астравы Гандураса Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора