Яго Эксцэленцыя Тадэ́вуш Кандрусе́віч (нар. ) — рымска-каталіцкі іерарх, які служыў у Літве, Расіі і Беларусі. У апошніх дзвюх краінах аднаўляў рымска-каталіцкія царкоўныя структуры падчас Перабудовы і пасля падзення камуністычнай сістэмы. Адзін з нямногіх іерархаў Каталіцкай Царквы, які два разы запар быў арцыбіскупам-мітрапалітам у дзвюх рымска-каталіцкіх мітраполіях, што знаходзяцца на тэрыторыі суседніх краін. Пакінуў пасаду Арцыбіскупа-Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага 3 студзеня 2021 года.

Біяграфія Сын Ігнацыя (1906—1985) і Ганны з Шустаў (1911—1999) Кандрусевічаў, меў сястру Марыю Бурыху (1949—1997). Бацькі будучага арцыбіскупа лічылі сябе палякамі, сам жа ён вызначае сваю нацыянальную і этнічную прыналежнасць як «хрысціянін»Мітрапаліт Кандрусевіч сыходзіць у адстаўку — вялікая архіўная гутарка.

У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год вымушаны быў сысці ў сувязі з абвінавачваннямі ў рэгулярным наведванні касцёла і ўдзеле ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Гродна, у 1964 годзе паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1970 на «выдатна», атрымаў дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынерам на Вільнюскім заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынераў атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Прамысловы ўзор спецыяльнага высакаскораснага шліфавальнага станка для Волжскага аўтамабільнага завода».

Служба ў Літве і Беларусі У 1976—1981 навучаўся ў Духоўнай семінарыі ў Каўнасе. 31 мая 1981 прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса. У 1981—1986 быў вікарыем у віленскім касцёле Св. Тэрэзы пры Вострай Браме, у 1986—1987 — парафіі Маці Божай Шкаплернай у Друскеніках, у 1987—1988 — у віленскім касцёле Святога Духа. 13 лютага 1988 прызначаны пробашчам гарадзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай і святога Францішка Ксаверыя (кафедра). У 1985 на тэалагічным факультэце ў Каўнасе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэнне Дагматычнай канстытуцыі II Ватыканскага Сабора Lumen Gentium пра Касцёл». У 1988 тамсама абараніў дысертацыю на тэму «Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах II Ватыканскага Сабору і ў яго дакументах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі.

25 ліпеня 1989 года Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Гіпона-Зарыцкім і апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне, якое адбылося 20 кастрычніка 1989 у базіліцы Святога Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел II. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча Quis ut Deus — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў і прычыніўся да выдання «Парадку Імшы» і «Катэхізіса» на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла ў Беларусі.

Служба ў Расіі 13 красавіка 1991 названы архібіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі Расіі. У 1994—1999 — член Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. За час яго біскупскага служэння ў Расіі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістраваная Апостальская Адміністратура для каталікоў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасці адноўленых парафій і іншых касцёльных структур. У 1991 у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкае тэалогіі імя святога Тамаша Аквінскага, 3 філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta…», раней — «Theologia»); у Санкт-Пецярбургу заснавана «Радыё Марыя»; у 1993 у Санкт-Пецярбургу адкрытая Вышэйшая духоўная семінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў».

Пасля падзелу Адміністратуры 23 лістапада 1999 прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы Еўрапейскай часткі Расіі. У лютым 1999 абраны Старшынёй навастворанае Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расійскай Федэрацыі. 11 лютага 2002 апостальская адміністратура была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі з назвай архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве, і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыем (і, адпаведна, мітрапалітам аднайменнай мітраполіі). Дзякуючы яго намаганням у Расіі распачала працу дабрачынная арганізацыя «Caritas», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», салезіянскі і францысканскі выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменняў тэалагічнай, рэлігійнай, філасофскай і літургічнай літаратуры), заснаваныя штотыднёвая каталіцкая газета «Свет Евангелия», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на рускую мову, Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і. У 1999 абраны сапраўдным сябрам (акадэмікам) Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Архіпастырская служба ў Беларусі 21 верасня 2007 Папа Бенедыкт XVI вызваліў архібіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Маці Божай і прызначыў яго архібіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. 10 лістапада 2007 адбылося кананічнае ўступленне на пасаду. Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у адмысловую раду па Еўропе пры Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду «Справядлівасць і мір». З'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Еўразійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). 25 кастрычніка 2009 у мінскай архікафедры быў урачыста прыняты ў Мальтыйскі ордэн. 30 чэрвеня 2011 года быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. 3 чэрвеня 2015 года быў абраны старшыней Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі іерарх заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, прычыніўся да выдання літургічнай літаратурыcatholic.by

У 2018 г. з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў з казаннем, дзе назваў БНР «Звеставаннем беларускай незалежнасці».

У 2019 годзе арцыбіскуп стаў цэнтральнай фігурай кампаніі па зборы подпісаў да Адміністрацыі прэзідэнта А. Лукашэнкі з просьбай увесці крымінальную адказнасць за прапаганду гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Кампанія атрымала шырокі розгалас, асвятлялася ў каталіцкіх, пралайф і некаторых незалежных СМІ. Архібіскуп выступіў на выніковай прэс-канферэнцыі, дзе былі прадстаўлены 55 тысяч сабраных подпісаў.

У 2020 годзе Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, 14 жніўня архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам распачаць канструктыўны дыялог з грамадствам, спыніць насілле і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях нявінных грамадзянЗварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь. У сваім звароце ён назваў пралітую кроў і жорсткае абыходжанне з людзьмі «цяжкім грахом на сумленні тых, хто аддае злачынныя загады і чыніць насілле». 18 жніўня архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да міністра ўнутранных спраў Юрыя Караева з просьбай дазволіць святарам наведваць людзей, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў, каб аказаць ім патрэбную дапамогу, перадусім духоўную, і прыняць яго, каб абмеркаваць цяперашнюю складаную сітуацыю з мэтай прадухілення насілля ў будучыні, а таксама заклікаў міністра неадкладна вызваліць затрыманыхАрцыбіскуп Кандрусевіч звярнуўся да Караева: Патрабуе вызваліць затрыманых.

19 жніўня архібіскуп памаліўся пад сценамі ізалятараў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, якія сталі сімвалам катаванняў мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарахАрцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ля ізалятараў на Акрэсціна. Нягледзячы на тое, што ўнутр яго не пусцілі, ён маліўся разам з вернікамі пад дажджом і размаўляў з вызваленымі і валанцёрамі. 21 жніўня ў МУС адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева з мітрапалітам Тадэвушам КандрусевічамКараеў — Кандрусевічу: Акцыі пратэсту былі добра прадуманы і не былі мірнымі. Падчас сустрэчы Кандрусевіч падкрэсліў, што Касцёл выступае ў абарону слабых і пацярпелых, а Караеў заявіў, што не даваў загаду да жорсткіх дзеянняў і «суперажывае пацярпелым».

22 жніўня Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў сваю падтрымку ў Гродне заявіў, што яго здзіўляе пазіцыя канфесій, у храмы людзі павінны прыходзіць маліцца, а не для палітыкі, і заклікаў не ісці на павадзе ў «адшчапенцаў». У той жа дзень у Браславе падчас урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў архібіскуп сказаўАрцыбіскуп Кандрусевіч: Іншадумцаў ні ў якім выпадку нельга лічыць «адшчапенцамі» ці ворагамі — гэта шлях да канфрантацыі:

23 жніўня на Беларускім радыё ўпершыню за шмат гадоў не выйшла традыцыйная нядзельная трансляцыя святой Імшы з архікафедральнага касцёла ў Мінску. 27 жніўня Кандрусевіч рашуча асудзіў блакаванне сілавікамі Чырвонага касцёла ў Мінску, назваўшы гэта «неадэкватнымі і супрацьпраўнымі дзеяннямі», якія павінны быць расследаваныя.

У выгнанні 31 жніўня 2020 года, пасля вяртання з паездкі ў Польшчу, беларускія памежнікі на памежным пераходзе адмовілі мітрапаліту ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыныМітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь. 31.08.2020 . Ніводнае з ведамства не пракаментавала сітуацыю«Ты ў палітыку ўлез, уцягнуў каталікоў»: Лукашэнка сказаў, што Кандрусевіч аказаўся ў спісе неўязных. Арцыбіскуп правёў на мяжы больш за тры гадзіны, але быў вымушаны вярнуцца ў Польшчу. Пазней стала вядома, што МУС прызнала яго пашпарт несапраўдным. У сваім звароце з выгнання Кандрусевіч назваў гэтае рашэнне «неабгрунтаваным і беззаконным», спасылаючыся на права грамадзян бесперашкодна вяртацца на радзіму.

У час знаходжання ў Польшчы Кандрусевіч заявіў аб наяўных падставах меркаваць, што прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Беларусі праходзілі несумленнаЛібералізм не вядзе да духоўнага дабра. Архібіскуп Кандрусевіч выступіў на польскім хрысціянскім тэлеканале.

1 верасня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што кіраўнік каталіцкай царквы выехаў з краіны для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у спіс неўязных.

Знаходзячыся ў выгнанні ў польскай парафіі Святога Антонія ў Саколцы, Кандрусевіч працягваў кіраваць касцёлам дыстанцыйна, выступаў з пропаведзямі і пасланнямі, заклікаючы да міру, дыялогу і прабачэння. У кастрычніку ён наведаў Ватыкан і сустрэўся з дзяржсакратаром Папы кардыналам П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам для абмеркавання сітуацыі. 18 снежня з візітам у Беларусь прыбыў пасланнік Папы Рымскага, Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі Клаўдзіа Гуджэроці, які прывёз ліст, адрасаваны кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку. У ім выкладалася просьба, звязаная з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. 22 снежня кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паведаміў, што Лукашэнка даручыў знайсці рашэнне сітуацыі з улікам просьбы Папы Рымскага.

Пасля вяртання 24 снежня 2020 года, на каталіцкае Раство, Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь. На мяжы ён папрасіў спыніць машыну, стаў на калені і пацалаваў зямлю, са слязамі сказаўшы: «Гэта мая зямля!». У той жа дзень ён правёў святочныя імшы ў мінскай архікафедры. У сваім звароце па вяртанні ён падзякаваў усім за падтрымку і адзначыў: «Ва ўзросце амаль што 75 гадоў я нечакана для сябе апынуўся ў складанай сітуацыі, якую ўспрымаю як чарговы досвед Божага Провіду і як свой жыццёвы крыж».

Ужо 3 студзеня 2021 года Кандрусевіч падаў прашэнне аб адстаўцы па дасягненні 75 гадоў, як тое рэкамендуецца Кодэксам кананічнага права. Прашэнне было прынята Папам Францыскам у той жа дзень. Адначасова Пантыфік прызначыў Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на перыяд sede vacante біскупа Казіміра Велікасельца OP.

Адукацыя