На́раў — рака ў Пружанскім, Свіслацкім раёнах Беларусі і Польшчы, правы прыток Віслы. Да 1962 года лічыўся правым прытокам Буга.

Даўжыня 497 км, у межах Беларусі 44 км. Вадазбор 74,8 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 ‰.

Назва На карце ХІХ ст. (Шуберта) рака пазначаная як Нарва.

У Яцвяжскім слоўнічку фігуруе назва Наўра (Naura). Даследчык балцкай гідраніміі на ўсходзе Ул. Тапароў бачыў тут папулярны ў балцкай гідраніміі корань Nar- (у выніку перастаноўкі *nar-ṷ- зрабілася *naṷ-r-)Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 457—462.. З. Зінкявічус лічыў назву Нарава балцкай, і звязанай з балцкай назвай Герадотавых неўраўЗинкявичюс З. Польско-ятвяжский словарик? // Балто-славянские исследования 1983 : зборнік. — Масква: 1984. — С. 16..

Гідраграфія Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на паўночны ўсход ад в. Клепачы Пружанскага раёна, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па Прыбужскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Шырыня ракі ў межань — 8—10 м.

Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае.

Асноўныя прытокі Справа: Мядзянка, Рудаўка, Пчолка, Калонка, Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра. Злева: Нямержанка, Тушамлянка, Нараўка.

Гідралагічны рэжым На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 48 % аб’ёму гадавога сцёку. Замярзае ў першай дэкадзе снежня, ускрыццё ў сярэдзіне сакавіка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Падляскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Мазавецкага ваяводства Катэгорыя:Прытокі Віслы Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна