Уладзімір Амелькін () — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997, Перыядычныя рухі дзвюхмерных дынамічных сістэм), прафесар (1997).
Біяграфія Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1965). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях. Распрацаваў метады развязання праблемы ізахроннасці і праблемы класіфікацыі лімітавых цыклаў для адвольных дынамічных сістэм, знайшоў канструктыўныя крытэры існавання, кратнасці і ўстойлівасці ізаляваных перыядычных рухаў.
Навуковыя працы К вопросу об изохронности центра двумерных аналитических дифференциальных систем // ДУ. 1977. Т. 13, № 6; Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з М. Лукашэвічам і А. Садоўскім); Об условиях существования предельных циклов двумерных автономных систем дифференциальных уравнений // ДУ. 1995. Т. 31, № 12.
Літаратура Матэматычная энцыклапедыя. — Мінск: Тэхналогія, 2001. — ISBN 985-458-059-8
Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі