thumb|Адукацыя ў Спарце на прыкладзе п’янага ілота. Малюнак 1850 г. Ілоты () — група насельніцтва Старажытнай Спарты, якая не ўваходзіла ў склад спартанскай абшчыны, не валодала правамі свабодных людзей, па статусу была блізкая да рабоў. Лічыцца, што ілоты паходзяць ад карэннага насельніцтва Лаконіі і Месеніі, заваяванага спартанцамі-дарыйцамі.
Большасць ілотаў жыла ў сельскай мясцовасці, займалася сельскай гаспадаркай, карысталася асабістымі сродкамі вытворчасці. Спартанцы, што валодалі зямлёй, на якой жылі ілоты, атрымоўвалі фіксаваны натуральны аброк, аднак не мелі права адвольна зганяць іх з участкаў, прадаваць або забіваць. Падчас войн ілоты прыцягваліся да ваеннай службы ў якасці асабістых памагатых і лёгкай пяхоты.
Жорсткая эксплуатацыя выклікала паўстанні ілотаў, самае буйное з іх — т.зв. 2-я Месенская вайна. З мэтай папярэджання іх паўстанняў спартанцы ўвялі сістэму крыптый — перыядычных карных экспедыцый.
Паходжанне Прынята лічыць, што старажытнагрэчаскае слова ілот () паходзіць ад дзеяслова ἁλίσκομαι (літаральна «быць захопленым у палон»)Origin and meaning of helot by Online Etymology Dictionary. Мяркуецца, што ілотамі сталі карэнныя жыхары Лаконіі (ахейцы або нават пеласгі) пасля захопу гэтай вобласці дарыйцамі. Аднак, акрамя ілотаў, у Спарце жылі асабіста свабодныя перыэкі, якіх таксама атаясняюць з заваяванымі тубыльцамі Лаконіі.
Страбон паведамляў, што першапачаткова заваяваныя дарыйцамі плямёны мелі роўныя грамадзянскія правы са спартанцамі. Спартанскі цар Агіс I (XI ст. да н. э.) пазбавіў іх раўнапраўя і загадаў ім плаціць даніну Спарце. Яны былі вымушаны падпарадкавацца, акрамя жыхароў горада Геласа (). Спартанцы задушылі паўстанне гелейцаў і прысудзілі рабства з абмовай, што ўладальнік раба не можа адпускаць яго на волю або прадаваць за межы краіныСтрабон, Кніга 5:IV. Аб паходжанні ілотаў ад жыхароў Геласа пісалі і іншыя эліністычныя і рымскія аўтары. Магчыма, гэта версія ўзнікла дзякуючы падабенству слоў εἵλωτες і Ἕλος. Паўсаній Вандроўнік у апавяданні пра паходжанне ілотаў адначасова выкарыстоўваў 2 версіі ўзнікнення: ад «быць захопленым» і ад назвы ГеласаПаўсаній, XX:6.
Пасля заканчэння Другой Месенскай вайны (VII ст. да н. э.) спартанцы падзялілі землі Месеніі на роўныя ўчасткі і зрабілі іх маёмасцю сваёй дзяржавыАрсеньев, К. Исторія народов и республик древней Греціи. - Спб., 1825. С. 140, а месенцы атрымалі статус ілотаўThe Helots of Messenia.
Становішча Страбон пісаў, што спартанцы лічылі ілотаў чымсьці накшталт дзяржаўных рабоў, прызначыўшы ім вызначаныя месцы жыхарства і адмысловыя працыКніга 8:V. Згодна Плутарху, ілоты апрацоўвалі за спартанцаў іх зямлю і выплочвалі ім загадзя ўсталяваны аброк. Ён зазначаўПлутарх. Древние обычаи спартанцев: ...патрабаваць большую плату за арэнду было забаронена пад страхам праклёну. Гэта было зроблена для таго, каб ілоты атрымлівалі выгаду і працавалі з задавальненнем, а спартанцы не імкнуліся да назапашвання.
Разам з гэтым, ілоты прымалі ўдзел у некаторых грамадзянскіх рытуалах, у прыватнасці ў пахаванні цароўГерадот, VI:58. У некаторых выпадках ілотам маглі дараваць свабоду. Ім дазвалялася ўступаць у шлюб з іншымі прадстаўнікамі сваёй сацыяльнай групы. Такім чынам, становішча ілотаў некалькі адрознівалася ад звычайных антычных рабоў і болей нагадвала стан прыгонных сялян часоў сярэднявечча.
Падчас вайны ілоты прыцягваліся да службы ў арміі. Звычайна яны суправаджалі спартанцаў, у баях выконвалі функцыі лёгкай пяхоты. Герадот вызначаў колькасць ілотаў у спартанскім войску падчас Грэка-персідскіх войн як 7 да 1 спартанцаГерадот, IX:10, IX:28. Герадот і Фукідыд паведамлялі, што ў некаторых выпадках ілоты служылі гаплітаміГерадот, IX:10, IX:29; Фукідыд, Кніга VI:19. Ілоты-гапліты, што суправаджалі Брасіда, пасля заканчэння экспедыцыі на поўнач Грэцыі атрымалі свабоду Фукідыд, Кніга V:34. Тым не меней, пасля бітвы пры Платэях спартанцы хавалі загінулых ілотаў у асобнай магілеГерадот, IX:85.
Некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць, што служба ў якасці гаплітаў, сведчыць аб гаспадарчай самастойнасці ілотаў і іх магчымасці назапашвання, паколькі дарагую браню і зброю яны павінны былі купляць самастойнаЗайков, А. Общество древней Спарты: основные категории социальной структуры / А. В. Зайков. — Екатеринбург: Издательство Уральского университета, 2013. С. 110. У 223 г. да н. э. 6000 ілотаў з дазволу спартанскага цара Клеамена III выкупілі сваё вызваленне, заплаціўшы значную суму ў 500 талантаўNigel M. Kennell, Agreste genus: Helots in Hellenistic Laconia .
Колькасць ілотаў Лаконіі і Месеніі значна перавышала колькасць саміх спартанцаўCartledge, P. Sparta and Lakonia. A Regional History 1300 to 362 BC. - P. 174, што стварала сталую пагрозу паўстанняў. У гэтай сувязі Фукідыд лічыў, што ўсе ўнутрыдзяржаўныя мерапрыемствы спратанцаў былі накіраваны на тое, каб трымаць ілотаў у падпарадкаваным станеФукідыд, Кніга IV:80. Ілоты знешне вылучаліся вопраткай, паколькі былі вымушаны насіць шапку са скуры сабакі і аўчыну. Раз на год іх каралі вызначанай колькасцю ўдараў, нават калі яны не мелі пэўнай віны. Гаспадарам даручалася забіваць дарослых ілотаў, якія паводзілі сябе як свабодныяAthénée de Naucratis: Deipnosophistes: livre XV: traduction - Remacle. П’яных ілотаў дэманстравалі ў працэсе адукацыі маладых спартанцаў, каб прадухіліць звычай п’янстваПлутарх. Древние обычаи спартанцев.
Спартанцы таксама практыкавалі рэпрэсіўныя меры. Адной з іх была крыптыя (, літаральна «схаваная») — патаемная вайна супраць ілотаў. Плутарх апісваў яе наступным чынамPlutarch, Life of Lycurgus of Sparta, 28: ...эфоры час ад часу накіроўвалі ў вёску пераважна самых асцярожных маладых людзей, узброеных толькі кінжаламі і неабходнымі прыпасамі. На працягу дня яны разбягаліся па цёмных і аддаленых кутах, дзе хаваліся і маўчалі. Але ўначы яны спускаліся на дарогі і забівалі кожнага злоўленага ілота. Часам яны таксама прабіраліся праз палеткі, дзе працавалі ілоты, і забівалі самых моцных і лепшых з іх.
Згодна Фукідыду, падчас няўдалай вайны з Афінамі спартанцы, застрашаныя дзёрзкасцю шматлікай моладзі ілотаў, адабралі 2000 чалавек, якія лічылі сябе найбольш здольнымі ў ваеннай справе, і абяцалі ім свабоду. Аднак у выніку ўсе яны былі забіты, прычым ніхто не ведаў абставін іх смерці.
Крыптыя абвяшчалася адразу пасля выбрання эфораў. Паколькі выбары адбываліся раз на год, крыптыі насілі штогадовы характар. Платон быў схільны тлумачыць крыптыю як частку ваеннай падрыхтоўкі спартанцаў. Аднак сучасныя даследчыкі абвяргаюць яго пункт гледжання. Яны сцвярджаюць, што патаемная вайна супярэчыла духу гапліцкага войска, хутчэй нагадвала партызанскія дзеянніKrypteia: A Form of Ancient Guerrilla Warfare. Такім чынам першаснай мэтай крыптыі быў тэрор ілотаў.
Адначасова ў Спарце існавала практыка вызвалення ілотаў. Відавочна, упершыню яна была здзейснена ў 421 г. да н. э. адносна гоплітаў Брасіда. Вызваленыя ілоты атрымалі статус неадамодаў (, літаральна «новых людзей»), якія карысталіся асабістай свабодай, але не мелі грамадзянскіх правоў, роўных са спартанцаміNeodamodeis. Патрэбы ў ваеннай сіле вымушалі спартанцаў практыкаваць вызваленне воінаў-ілотаў і пазней. У 223 г. да н. э. 6000 ілотаў выкупілі сваё вызваленне за грошы. Дакладная колькасць неадамодаў адносна зняволенных ілотаў і спратанцаў не вядома. Практыка вызвалення мела выключны характар і залежала ад волі Спартанскага поліса.
Ураўнаванне правоў У 370 г. да н. э. фіванскі палкаводзец Эпамінонд падчас пелапанескай экспедыцыі вызваліў месенскіх ілотаў і заклікаў да адраджэння Месенскай дзяржавы. Згуба Месеніі, а разам з ёю паловы ілоцкага насельніцтва, балюча адбілася на эканоміцы СпартыEpaminondas. У далейшых войнах супраць Ахейскага саюза і Македоніі спартанцы страцілі значную колькасць грамадзян і былі вымушаны часцей прыцягваць ілотаў Лаконіі да ваеннай службы.
Становішча ілотаў значна палепшылася ў выніку рэформ Клеамена III. Поўнае вызваленне ілотаў і перадача ім зямельных участкаў адбыліся ў гады кіравання тырана Набіса. Згодна Страбону, ілоты і перыэкі першымі прынялі ўладу рымлян і ў выніку атрымалі адзіныя грамадзянскія правы ў так званым Лаконскім саюзе ў складзе Рымскай дзяржавыСтрабон, Кніга 5:V.
У беларускай культуры Вобраз падпарадкаваных ілотаў часам выкарыстоўваецца беларускімі пісьменнікамі ў якасці літаратурнай аналогіі: Дэтэктыўна-прыгодніцкі раман «Илоты безумия» Мікалая Чаргінца (2002)Книга «Илоты безумия» Николай Чергинец Раман «Ілоты» Леаніда Дайнекі (2018)
Гл. таксама Пенесты
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 Cartledge, P. Sparta and Lakonia. A Regional History 1300 to 362 BC. / Paul Cartledge. - New York, Routledge, 2002. ISBN 0-415-26276-3
Спасылкі Helot - Livius Langerwerf, Lydia L.B.M. No freer than the helots': Messenian rebel behaviour in Pausanias The Helots: Slave Warriors of Ancient Sparta
Катэгорыя:Спарта Катэгорыя:Рабства Катэгорыя:Насельніцтва Старажытнай Грэцыі