Партыйныя чысткі ў 1921 годзе «Чысткі» ва УКП(б) (1921) былі праведзены ў час пераходу да «мірнага будаўніцтва». З партыі выключаны агулам каля 170 тысяч чалавек (каля 25 % колькаснага складу).
У рамках агульнасавецкіх партыйных «чыстак» былі праведзены і «чысткі» ў КП(б)Б (15.8—25.10.1921), з партыі выключаны 1495 сяброў (каля 25 % колькаснага складу).
Партыйныя чысткі 1929—1931 гадоў «Чысткі» ва УКП(б) (1929—1931) пачаліся з пастановы XVI партканферэнцыі (23—29.4.1929, Масква) і фактычна былі скіраваны супраць прыхільнікаў былых лідараў «правай апазіцыі» М. Бухарына і А. Рыкава, супраць праціўнікаў фарсіраванай індустрыялізацыі і калектывізацыі, якіх было шмат у партыйным і савецкім кіраўніцтве, у тым ліку Беларусі і Украіны. Апроч гэтага, чысткі былі падштурхнуты наспелымі ў кіраўніцтве УКП(б) зменамі погляду на нацыянальнае пытанне і на тагачасныя спосабы яго развязання ў СССР.
У Беларусі з восені 1929 года была пачата палітычная кампанія, скіраваная супраць Польшчы як «авангарда антысавецкіх сіл» і беларускіх некамуністычных дзеячаў у Польшчы, наогул супраць «беларускіх нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў)» за іх меркаванае імкненне да рэстаўрацыі капіталізму ў БССР.
На працягу 1930 года арганізоўваліся дэманстрацыйныя працэсы супраць меркаваных контррэвалюцыйных арганізацый, звязаных з Польшчай: ва Украіне — «Спілка визволення України» (працэс адбыўся ў сакавіку 1930 года), у Беларусі — «Саюз вызвалення Беларусі» (арышты адбываліся з чэрвеня 1930 года, працэс не адбыўся, але абвінавачаныя і без суда былі рэпрэсаваны, а некаторыя і пакараныя смерцю).
Адзначана, што тых, хто трапляў пад партыйную чыстку 1921 года, не пераследавалі. Галоўнымі аб’ектамі партыйных рэпрэсій 1929—1931 гадоў у БССР былі кадры Народнага камісарыята асветы, які кіраваў усёй асветнай і культурнай дзейнасцю ў БССР.
У выніку гэтых «чыстак» прафесура ВНУ БССР стала складацца з беларусаў толькі на 15 %, а праца Інстытута мовазнаўства была практычна спынена з-за таго, што ўстанова засталася практычна без кадраў (6 чалавек у лютым 1931 годаС. М. Запрудскі. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918—1941): дапаможнік . — Мн.: БДУ, 2015. — С. 105.), выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена.
«Раскулачванне»
«Чысткі» ва УКП(б) 1933—1934
«Чысткі» ва УКП(б) 1936—1938
Рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне 1939—1941 гадоў Рэпрэсіі супраць «класавых ворагаў» (кастрычнік 1939 года — чэрвень 1941 года) ажыццяўляліся ў рамках савецкай праграмы грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (нацыяналізацыя, калектывізацыя і інш.) на землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны пасля іх інкарпарацыі ў верасні 1939 года. Наогул, рэпрэсіі супраць былых польскіх грамадзян адбываліся незалежна ад нацыянальнасці, але, у адпаведнасці з сацыяльным складам насельніцтва гэтых земляў да 1939 года, большасць рэпрэсаваных склалі палякі. Стаўленне і дзейнасць кожнага асобнага чалавека звычайна не бралася пад увагу, арышты і дэпартацыі распаўсюджваліся на ўсіх грамадзян, якія падазраваліся ў нелаяльнасці да савецкай улады.
Масавыя арышты Адным з першых рэпрэсіўных крокаў на былых польскіх тэрыторыях сталі масавыя арышты «сацыяльна небяспечнага элемента». Паводле сучасных даных, з верасня 1939 года па чэрвень 1941 года ў заходніх абласцях БССР і УССР было арыштавана 107140 чалавек. Асобы беларускай нацыянальнасці складалі ў гэтай групе 8091 чал. (7,4 %), найбольшая колькасць беларусаў была арыштавана на працягу 1940 года, агулам дасягнуўшы 4580 (6 %).
Смяротныя пакаранні Адной з катэгорый былых польскіх грамадзян, якія былі на асаблівай увазе савецкіх уладаў, былі афіцэры Войска Польскага і паліцыянты. Так, пастанова ЦК УКП(б) ад 3.12.1939 прадугледжвала арышт і ўзяцце на ўлік усіх кадравых польскіх афіцэраў. У выніку толькі на сакавік 1940 года ў турмах заходніх абласцей БССР і УССР знаходзіліся 18632 былыя афіцэры і паліцыянты; з іх 10685 вязняў былі запісаны палякамі, а рэшта — беларусамі, яўрэямі, украінцамі і інш. На прапанову Л. Берыі і згодна з рашэннем Палітбюро ЦК УКП(б), 11 тысяч чалавек з гэтай катэгорыі падлягалі расстрэлу. Паводле савецкіх даных, на працягу красавіка — мая 1940 года былі забіты 7305 чалавек. Колькасць беларусаў сярод іх невядомая, паводле некаторых меркаванняў, магла даходзіць да 15 %.
7 красавіка 1935 года Калінін і Молатаў выдалі ўказ, згодна з якім дазваляўся расстрэл непаўналетніх, пачынаючы з 12-гадовага ўзросту80 год таму ў СССР дазволілі расстрэльваць з 12-гадовага ўзросту // Наша Ніва, 07.04.2015..
Дэпартацыі Адным са сродкаў рэпрэсій у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне былі дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сібір і інш.). Гэтыя дэпартацыі, якія праводзіліся ў 1940—1941 гадах, закраналі людзей усіх нацыянальнасцей, у тым ліку і беларусаў, дакладную колькасць якіх вызначыць немагчыма. Розныя ацэнкі вагаюцца ад 6 % беларусаў і 4 % «палешукоў»Даныя польскага пасольства ў СССР (1942). да 7—8 %Нататка Л. Берыі да I. Сталіна (15.1.1943), польскі гісторык Д. Бацькоўскі. і нават 13,4 % беларусаў ад агульнай колькасці дэпартаваных з заходніх абласцей БССР і УССР.
Дэпартацыі ў Заходняй Беларусі У Заходняй Беларусі дэпартацыі адбываліся ў чатыры этапы.
Першая дэпартацыя была здзейсненая 23 лютага 1940 года, калі былі вывезены 33749 асаднікаў і 17561 службовец лясной варты. Агульная колькасць леснікоў-беларусаў складала 1540 чалавек (8,1 %), а паводле даных савецкіх крыніц, сярод цывільных асаднікаў Заходняй Беларусі беларусы налічвалі 4,9 % (на люты 1940).
Другая дэпартацыя была здзейсненая 13 красавіка 1940 года, калі былі вывезены 26777 чалавек, галоўным чынам — паліцыянты, ураднікі, настаўнікі, святары, удзельнікі антысавецкага руху і сябры некамуністычных партый. Большасць дэпартаваных складалі палякі па нацыянальнасці.
Трэцяя дэпартацыя (29 чэрвеня 1940 года) распаўсюджвалася на ўцекачоў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы (22879 чалавек). Пераважную большасць сярод іх складалі асобы яўрэйскага паходжання, беларусаў было 1703 чалавекі.
Чацвёртая дэпартацыя адбывалася ў чэрвені 1941 года, вывезена 22353 чалавекі.
Рэпрэсіі і дэпартацыі пасля Вялікай Айчыннай вайны Пасля таго, як летам 1944 года Чырвоная армія заняла ўсю тэрыторыю Беларусі, у Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне, краінах Прыбалтыкі пачалася партызанская вайна супраць савецкай улады. Яна працягвалася да сярэдзіны 1950-х гадоў. Асобныя акцыі супрацьдзеяння савецкай уладзе, у тым ліку і тэрарыстычныя акты, адбываліся і пазней. Гэта супрацьстаянне прывяло да новай хвалі рэпрэсій. З Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі ў Сібір пачалі актыўна дэпартаваць сем’і так званых «лясных братоў», іх суседзей, якіх падазравалі ў спачуванні ўдзельнікам узброенных фарміраванняў (Украінская паўстанчая армія, не склаўшыя зброю атрады польскай Арміі Краёвай і г.д.), таксама заможных сялян (да іх нярэдка адносілі тых, хто не далучаўся да калгасаў) і прадстаўнікоў рэлігійных меншасцей: сапраўдна-праваслаўных хрысціян, інакенцьеўцаў, адвентыстаў-рэфармістаў і Сведкаў Іеговы. Напрыклад, Міністр дзяржбяспекі СССР В. С. Абакумаў у распараджэнні ад 19 лютага 1951 года пісаў аб планах выселіць з тэрыторыі Беларусі, Украіны, Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей.Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк. 52-53. Гэтыя планы ажыццявіліся 11 сакавіка 1952 года падчас правядзення аперацыі «Поўнач».
У 1960—1980-я гады аб’ектамі рэпрэсій у СССР былі дысідэнты (тыя, хто не згаджаўся з афіцыйнай палітыкай савецкага ўрада), прадстаўнікі рэлігійных меншасцей і святары традыцыйных рэлігій, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі (так званыя «фірмачы»), бо дзейнасць апошніх была забаронена ў Савецкім Саюзе. Рэпрэсіі звычайна прымалі форму абмежавання ў правах, высылкі з пэўнай мясцовасці альбо нават з СССР, турэмнага зняволення і ў некаторых выпадках расстрэлу.
Ацэнка маштабу рэпрэсій
Даследчык сталінскага перыяду гісторыі СССР А. В. Шубін, спасылаючыся на звесткі КДБ СССР, піша, што колькасць ахвяр сталінскага тэрору за 1930—1953 гады склала крыху больш за 3,77 млн арыштаваных, з якіх 786098 чалавек былі расстраляны, а астатнія накіраваны ў лагерыА. В. Шубин. Сталин И. В. // Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия (на компакт-диске), 2005. Тэлеканал «Еўраньюс» 30 кастрычніка 2007 года паведаміў, што, паводле інфармацыі праваабарончых арганізацый, у 1920—1950-я гг. было асуджана 4 млн чалавек па палітычных матывах, 800 тысяч з іх было асуджана да расстрэлу. 1,5 млн асуджаных былі рэабілітаваны (некаторыя пасмяротна) падчас хрушчоўскай «адлігі»Рэпартаж «Еўраньюс» аб святкаванні дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Расіі. 30 кастрычніка 2007 г.. Аднак гэта інфармацыя не ўлічвае тых, хто рана памёр пасля доўгатэрміновага турэмнага альбо лагернага зняволення ці перасялення ў мясцовасць з горшым кліматам і ўмовамі жыцця, хто скончыў жыццё самагубствам па прычыне ціску і цкавання, хто быў тайна забіты агентамі спецслужбаў. Таксама гэтыя лічбы не ўключаюць тых, хто быў арыштаваны і зняволены ці расстраляны ў выніку рэпрэсій у пост-сталінскі перыяд гісторыі СССР. Да таго ж цяжка вызначыць адназначна, хто быў ахвярай палітычных рэпрэсій, а хто — пакараным злачынцам. Таму падлічыць дакладную колькасць ахвяр рэпрэсій практычна не ўяўляецца магчымым.
Крыніцы
Літаратура Нікалас Вакар. Ліквідацыя беларускага нацыяналізму // Спадчына, 1992, № 6. С. 12-20. Юрый Грыбоўскі. Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.) // Homo Liber, 2007.
Катэгорыя:СССР