Агарэ́вічы (, ) — аграгарадок у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Агарэвіцкага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Агарэвічы ўтворана ад прозвішча АгарэвічВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 264..
Геаграфія Размешчаны за 7 км на ўсход ад горада Ганцавічы і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы, за 250 км ад Брэста. Транспартныя сувязі на аўтамабільнай дарозе Ганцавічы — Сіняўка — Клецк.
Гісторыя Агарэвічы згаданыя ў Літоўскай Метрыцы ў адпісанні 1441 года: "Просил в нас панъ Федъко Немирович данъников у Клецкой волости, на имя Огаревичи, и мы ему дали тые люди и с тою данью, што тые люди дають"Lietuvos Metrika. Т. Knyga nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3. Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. С. 43..
У 1982—1992 гадах праект планіроўкі і забудовы Агарэвічаў распрацоўваўся архітэктарам Р. І. БелагорцавымРуслан Игоревич Белогорцев.
Насельніцтва
Славутасці Былая сядзіба Свяржынскіх (2-я палова ХІХ ст., 1911) — Курган перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XII стст.), па дарозе ў вёску Шашкі — Свята-Уладзімірская царква
Іншае З-пад Воранава былі старыя прозвішчы Агар, Агаровічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-QGVY?i=158&cc=4166194&cat=1059116.
М. Бірыла, прозвішча Агараў супастаўляе з прозвішчам ОгарёвМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 17.. На думку Ю. Федасюка, прозвішча Огарёв паходзіць ад огарь — назва некаторых відаў птушак (качкі, кулікі), якія адрозніваюцца вогнена-чырвоным апярэннемЮ. А. Федосюк. Русские фамилии. Популярный этимологический словарь. Москва, 1981..
Ёсць латышскія Agars, Agarishttps://uzvardi.lv/surname/696755
https://uzvardi.lv/surname/763818.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Агрогородок Огаревичи // Сайт Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Агарэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна