Вялі́кія Круго́вічы (, ) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Агарэвіцкага сельсавета. Размешчаны за 14 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі Лунінец — Баранавічы, на аўтадарозе Чудзін — Ганцавічы.

У 1940—1954 гадах цэнтр Круговіцкага сельсавета.

Насельніцтва 688 жыхароў (14.10.2009 г.).

Славутасці Свята-Георгіеўская царква (канец ХІХ стагоддзя) — Абразы: «Марыя Егіпецкая», «Св. Іадосій Ігуменскі», «Прасвятая Багародзіца». Царскія вароты з іконамі «архангел Гаўрыіл», «Прасвятая Багародзіца», «Св.апосталы Мацвей і Марк», «Св.апосталы Лука і Іаан», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Св. Мікалай Цудатворац» (ХІХ стагоддзе) — Сядзіба Абуховічаў Пахавальная капліца роду Абуховічаў (XVIII стагоддзе) —

Вядомыя асобы Анатоль Міхайлавіч Ладыга (нар. 1977) — беларускі дзяржаўны службовец. Анатоль Віктаравіч Трафімчык (нар. 1976) — беларускі гісторык, літаратар, публіцыст, літаратурны крытык.

Спасылкі

Катэгорыя:Агарэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна