Балатнакветнік шчыталісты, Німфейнік шчыталісты (Nymphoides peltata) — рэліктавы від травяністых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая водная расліна з паўзучым карэнішчам даўжынёй да 1—1,5 м, якое замацоўваецца на дне вадаёма. Сцёблы дасягаюць паверхні вады. Лісце з кветкамі плаваюць на паверхні вады. Лісце акругла-эліптычнае, каля асновы сэрцападобнае, на верхавінцы выемчастае, знізу густа пакрытае залозістымі плямкамі. Кветкі ярка-жоўтыя, у дыяметры да 5 см. Вяночак глыбока рассечаны на махрыстыя па краях лопасці, чашачка 5-раздзельная. Плод — яйкападобная каробачка.

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Экалогія Расце невялікімі групамі на мелкаводдзях (30—50 см) у непраточных ці мала праточных вадаёмах (рэках, старыцах, азёрах і сажалках) з пясчаным і глейка-пясчаным дном.

Арэал Еўразійскі, па паходжанню дэрыватны трапагенны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці.

Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Польшчы і Украіне. Уключаны ў Чырвоную кнігу Латвіі (0 катэгорыя)Балатнакветнік шчыталісты ў Чырвонай кнізе Беларусі .

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 152.  — С. 240.

Спасылкі

Nymphoides peltata (S.G.Gmel.) Kuntze // The Plant List

Катэгорыя:Бабковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны