Харужы (ад харугвы — вайсковага сцягу) — воінскае званне і ганаровы шляхецка-рыцарскі ўрад ва многіх краінах Еўропы. Адпавядае рымскім аквіліферу, вексілярыю, драканарыю, сігніферу.

Напісанне харунжы — запазычанне праз рускую з польскай або проста з польскай () у такім самым значэнні.

З XV ст. у ВКЛ харунжы — ураднік, які адказваў за збор павятовага рушэння, якой выступала асобным атрадам -- таксама харугвай. У баі або падчас урачыстасці харунжы меў сімвалічнае значэнне — адказваў за захаванне, трымаў і нёс сцяг (харугву) атрады (харугвы) свайго павета. У часы Рэчы Паспалітай павятовы харунжы падпарадкоўваўся мясцоваму кашталяну.

Са стварэннем у XVIII ст. рэгулярнай арміі ВКЛ харунжы стаў малодшым афіцэрскім званнем, спачатку толькі ў кавалерыі, а затым у пяхоце і драгунаў.

З увядзеннем знакаў адрознення меў на пагонах адну зорачку. Адпавядаў прапаршчыку ў пяхоце і карнету ў кавалерыі Рускай імператарскай арміі, фенрыху ў саксонскай і прускай арміях. З падзеламі Рэчы Паспалітай і працягам яе вайсковых традыцый у форме Літоўскага асобнага корпуса, званне харунжы саступіла месца агульнарасійскім званням прапаршчык і карнет. У Расійскай імперыі званне харунжы было толькі ў казацкіх падраздзяленнях.

У сучасных Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню «малодшы лейтэнант». Да сённяшняга дня званне харунжы захавалася ў Войску Польскім для падафіцэрскіх званняў.

Літаратура Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Воінскія званні