Абляпі́ха (Hippophae) — род кустовых і дрэвавых раслін сямейства лохавых.

Апісанне Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, вышыня дасягае 7, зрэдку 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жаночая), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны.

Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жніўні—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей.

Распаўсюджанне Род абляпіхі аб'ядноўвае 3 віды — , і . Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі інтрадукавана .

Дэкаратыўныя расліны.

Выкарыстанне

Багатыя сокам плады абляпіхі выкарыстоўваюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. Са свежых і замарожаных пладоў вараць варэнне, атрымліваюць сок, які можа быць выкарыстаны на прыгатаванне павідла, жэле, кісялю і напіткаў. Рэшткі пладоў пасля здабывання соку — добры кампанент лячэбнага полівітаміннага чаю. Усе прадукты з абляпіхі маюць далікатны і прыемны пах ананаса.

Як лекавы сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей.

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Катэгорыя:Лохавыя