Вараждзін (, , , ) — горад на паўночным захадзе Харватыі. Размешчаны за 81 км на поўнач ад Заграба, на рацэ Драва. Адміністрацыйны цэнтр Вараждзінскай жупаніі. Паводле даных на 2011 год насельніцтва горада складае ; паводле даных на 2001 год яно налічвала .

Гісторыя Археалагічныя раскопкі даказваюць, што паселішча існавала тут яшчэ ў часы рымлян. Першая пісьмовая згадка пра горад адносіцца да 1181 года. У 1209 годзе харвацка-венгерскі кароль Андраш II дае Вараждзіну — першаму гораду ў Харватыі — грамату вольнага каралеўскага горада.

У 1756—1776 гадах у часы Марыі Тэрэзіі з’яўляўся сталіцай Харватыі. У гэты час пабудаваны шматлікія палацы, якія захаваліся да нашага часу і якія даюць права гораду называцца «музеем барока пад адкрытым небам». У 1776 годзе горад у пажары згарэў практычна дашчэнту. Сталіца была перанесена ў Заграб.

Эканоміка У цяперашні час Вараждзін — буйны культурны і прамысловы цэнтр Харватыі. Тут размешчаны буйны малаказавод «Віндыя», вядомая тэкстыльная фабрыка «Вартэкс», якая дала назву і аднайменнай футбольнай камандзе першай лігі.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ватраслаў Ягіч (1832—1923) — харвацкі славіст.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Харватыі