Чабо́р звычайны (Thymus vulgaris) — кветкавая расліна роду сямейства .
Апісанне
Аднагадовая расліна, паўкусцік з павуцініста-апушаным на ніжнім баку лісцем. Свежае лісце чабару мае ў сабе да 50 мг% аскарбінавай кіслаты, да 9 мг% караціну, да 40мг% руціну, 0,3—0,5Ур эфірнага алею.
Выкарыстанне У ежу спажываюць лісце і маладыя парасткі свежыя і сушаныя як прыправу да многіх страў. У медыцыне ім карыстаюцца як заспакаяльным сродкам пры расстройстве нервовай сістэмы, хваробах бронхаў, органаў стрававання, коклюшы, рэўматызме. Алей з насення і лісця чабору звычайнага ўтрымлівае тымол, выкарыстоўваемы ў вытворчасці ментолу, хімічных індыкатараў, у якасці антысептыка і процігліставага сродку — С. 74.Артыкул на сайце ХиМиК.ру .
Агратэхніка Найбольш прыдатныя для вырошчвання чабару супясчаныя лёгкасугліністыя глебы з нейтральнай або слабакіслай рэакцыяй. Насенне сеюць у першай палове вясны ў пасяўныя скрынкі, вырашчаную расаду садзяць у адкрыты грунт на адлегласці паміж раслінамі 18—20 см, паміж радамі 35—40 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на 15—20 см. Убіраюць у пачатку цвіцення. Сцёблы, зрэзаныя і звязаныя ў пучкі, сушаць у цені.
Літаратура — С. 307. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі
звычаны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кусцікі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Меданосныя расліны