Валерый Васільевіч Лабаноўскі (; ,  — , ) — выбітны ўкраінскі футбаліст, трэнер па футболе. Шматгадовы настаўнік кіеўскага «Дынама», на чале якога двойчы выйграваў Кубак уладальнікаў кубкаў. Тройчы быў настаўнікам зборнай СССР, з якой стаў віцэ-чэмпіёнам Еўропы 1988. Галоўны трэнер зборнай Украіны ў 2000—2001 гадах.

Майстар спорту СССР (1960). Заслужаны трэнер СССР (1975). Кавалер савецкіх ордэнаў «Знак Пашаны» (1971) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1987). Кавалер ордэна Украіны «За заслугі» II ступені. Герой Украіны (2002, пасмяротна). Кавалер Рубінавага ордэна УЕФА «За заслугі» (2002).

Адзін з лепшых трэнераў у гісторыі футбола, уваходзіць у спіс 50 лепшых трэнераў за апошніх 50 гадоў (1959—2009) па версіі World Soccer, а таксама ў спіс лепшых трэнераў пасляваеннага перыяду па версіі The Times. Заняў 7-ы радок у спісе лепшых трэнераў усіх часоў і народаў па версіі Football Pantheon.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны Катэгорыя:Трэнеры зборнай Украіны па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Трэнеры зборнай Кувейта па футболе Катэгорыя:Трэнеры зборнай ААЭ па футболе Катэгорыя:Трэнеры зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па футболе Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Выпускнікі Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені Катэгорыя:Пахаваныя на Байкавых могілках Катэгорыя:Члены КПСС