Мячэць Аксункур або "Блакітная" мячэць — адна з вядомых мячэцяў горада Каіра (Егіпет), яркі ўзор мамлюкскай архітэктуры.

Мячэць Шамас ад Дзіна Аксункура "Блакітная мячэць" размешчана ў цэнтры Каіра - на вуліцы Баб аль Вазір.

Гісторыя Блакітную мячэць пабудавалі ў часы мамлюкаў у Егіпце ў 1347 годзе. Яна служыла пахавальняй Эміра Шамаса ад Дзіна (быў зяцем мамлюкскага кіраўніка Ан-Насір Мухамада, а таксама лоўчым пры яго двары), а таксама аднаго з сыноў султана Мухамада.

Сваю назву мячэць атрымала дзякуючы блакітнай кафлі з каляровымі візернукамі, якімі ўпрыгожаны ўнутранае ўбранне мячэці. Гэтая кафля дапаўнялі інтэр'ер мячэці 300 гадоў пасля яе ўзвядзення - у часы праўлення Асманскай імперыі, была прывезена з Дамаска.

У студзені 2008 года пачаліся работы па маштабнай рэканструкцыі Блакітнай мячэці.

Літаратура Doris Behrens-Abouseif: Cairo of the Mamluks. London 2007 S. 187—189 ISBN 978-1-84511-549-4

Спасылкі archnet.org (engl.) The blue Mosque

Катэгорыя:Мячэці Каіра