Сямнаццаць правінцый — незалежнае аб’яднанне ў Ніжніх краінах у XV і XVI стагоддзях, якія прыблізна пакрываюць тэрыторыі сучасных Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга, некаторай часткі паўночнай Францыі (Артуа, дэпартамент Нор) і невялікай часткі заходняй Германіі.
Першапачаткова Сямнаццаць правінцый належалі Герцагам Бургундыі з Дынастыі Валуа (Бургундскія Нідэрланды), але пазней Габсбургам спачатку па Іспанскай, а потым па Аўстрыйскай лініі. З 1512 года правінцыі перафармаваліся ў буйную частку Бургундскай акругі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1549 годзе Карл V выдаў Прагматычную санкцыю, якая вылучыла Сямнаццаць правінцый са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і зрабіла іх спадчыннымі ўладаннямі дому Габсбургаў.
Склад Карта адпавядае наступным правінцыям: Графства Артуа Графства Фландрыя, якое ўключала Ліль, Дуэ, Аршы, Турнэ і Турнезі. Графства Мехелен Графства Намюр Графства Эно Графства Зеландыя Графства Галандыя Герцагства Брабант Герцагства Лімбург Герцагства Люксембург Правінцыя Утрэхт Заходняя Фрызія Герцагства Гельдэрн Правінцыя Гронінген Омеландэн Правінцыя Дрэнтэ, Лінген, Ведэ і Вестэрвальд. Правінцыя Аверэйсел
Гл. таксама Гістарычныя Нідэрланды Бургундскія Нідэрланды Іспанскія Нідэрланды Габсбургскія Нідэрланды Аўстрыйскія Нідэрланды Гісторыя Нідэрландаў
Катэгорыя:Бургундыя Катэгорыя:Гісторыя Еўропы