thumb|right|150px|Герб Кастыліі Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Кастыліі ў храналагічнай паслядоўнасці, з моманту ўтварэння графства Кастыльскага і да падзення дынастыі іспанскіх Габсбургаў.

Першапачаткова Кастылія была ўсходняй маркай Астурыі і таму, нумарацыя кастыльскіх манархаў працягвае нумарацыю астурыйскіх. У XIII стагоддзі адбылося канчатковае аб'яднанне Кастыліі з Леонам, у выніку якога ўтварылася каралеўства Кастыліі і Леона. Шлюб каралевы Ізабелы I і Фернанда II Арагонскага ў 1469 годзе паклаў пачатак аб'яднанню Іспаніі.

Легендарныя графы Графы, як відаць, ніколі не існавалі, але згадваліся ў сярэднявечных дакументах, фальсіфікаваных ці няправільна перакладзеных. Радрыга Фролас () — 762—800 Дыега Радрыгес () Урака Бацькаўская ()

Выбарнае графства Кастылія Радрыга II () — 850—873. Таксама кіраваў Алавай — (868—870) Дыега Радрыгес () — 873—885.

Выбарнае графства Алава Радрыга () — 868—870. Вела Хіменес () — 870—883 Мунья Велас () — 883—921 Альвара Эрамеліс () — 921—931

Розныя кастыльскія графствы Да 932 года на тэрыторыі Кастыліі існавала некалькі розных графстваў:

Графства Бургас Гансала Фернандэс () — 899—915, сеньёр Лары дэ лос Інфантэс З гэтага моманту графы Кастыльскія таксама завуцца графамі Бургаскімі.

Графства Лантарон і Серэса Гансала Тэльес () — 897—913. Фернанда Дыяс () — 913—921. Альвара Эрамеліс () — 921—931, таксама граф Алавы.

Графства Кастылія Мунья Нуньес () — 899—901, сеньёр Амаі () і Кастрахерыса (). Гансала Тэльес — 901—904, граф Лантарон і Серэса. Мунья Нуньес — (2-гі раз) 904—909. Гансала Фернандэс — 909—915, сеньёр Лары і граф Бургаса. Фернанда Ансурэс () — 915—920. Нунья Фернандэс () — 920—926. Фернанда Ансурэс — (2-гі раз) 926—929 Гуцьер Нуньес () — 929—931, граф Бургаса.

100px|thumb|right|Скульптурная выява Фернана Гансалеса, Бургас

Спадчыннае графства Кастылія

Дынастыя Лара Сям'і Лара атрымалася аб'яднаць графствы Бургас, Кастылія, Лантарон і Серэса, а таксама графства Алава. Фернан Гансалес () — (1-ы раз) 931—944. Граф дэ Лара з 929 года.

Дынастыя Ансурэс, графы Мансон Ансур Фернандэс () — (абраны) — 944—945.

Дынастыя Лара thumb|right|100px|Герб дынастыі Лара Фернан Гансалес — (2-гі раз) 945—970. Гарсія Фернандэс Беларукі () — 970—995. Санча Гарсія Дабрапраўны () — 995—1017. Гарсія Санчэс () — 1017—1029. Муніядона Кастыльская () — 1029—1035, жонка Санча III Наварскага

Каралеўства Кастылія

Наварская дынастыя ці дынастыя Хіменес Фернанда I Вялікі () — 1010—1065. Кароль Леона з 1037 года Санча II Моцны () — 1065—1072. Быў каралём Леона ў 1072 годзе. Альфонса VI Храбры () — 1072—1109. Кароль Леона з 1065 года. Урака I () — 1109—1126.

Бургундская дынастыя thumb|right|100px|Герб герцагаў Бургундыі з дынастыі Валуа Кіраўнікі гэтай дынастыі з'яўляюцца нашчадкамі Раймунда Бургундскага (, ), мужа Уракі I. Альфонса VII Імператар () — 1127—1157. Кароль Галісіі з 1111 года, Леона з 1126. Санча III Жаданы () — 1157—1158. Альфонса VIII Высакародны () — 1158—1214. Энрыке I () — 1214—1217. Берэнгарыя Вялікая () 1217. Жонка Альфонса IX Леонскага. Фернанда III Святы () — 1217—1252. З 1230 года — кароль Леона. Кананізаваны ў 1671 годзе.

Карона Кастыліі right|thumb|100px|Герб Кастыліі і Леона right|thumb|100px|Педра I Кастыльскі празваны Педра Жорсткім Кастыльскай каронай завецца аб'яднанне каралеўстваў Кастыліі і Леона, якое адбылося пасля іх апошняй і канчатковай уніі ў 1230 годзе, калі Фернанда III Святы каранаваўся каронай Леонскага каралеўства.

Бургундская дынастыя Фернанда III Святы — 1230—1252. Альфонса X Мудры () — 1252—1284. Санча IV Смелы () — 1284—1295. Фернанда IV Абвінавачаны () — 1295—1312. Альфонса XI Справядлівы () — 1312—1350. Педра I Жорсткі () — 1350—1366.

Дынастыя Трастамара Энрыке II Братазабойца ці Міласцівы () — 1366—1367.

Бургундская дынастыя Педра I Жорсткі — (2-гі раз) 1367—1369. Канстанца — 1369—1394 Хуан — 1371—1372 Кацярына — 1394—1418

Дынастыя Трастамара Заснавальнікам дынастыі быў пазашлюбны сын Альфонса XI дон Энрыке граф Трастамара, які забіў свайго адзінакроўнага брата Педра Жорсткага, завошта быў празваны Братазабойцай (). Энрыке II Братазабойца ці Міласцівы — (2-гі раз) 1369—1379. Хуан I () — 1379—1390. Энрыке III Хваравіты () — 1390—1406. right|thumb|100px|Герб Каталіцкіх каралёў Хуан II () — 1406—1454. Энрыке IV Нямоглы () — 1454—1474. Хуана Бельтранеха (Бельтранеха — намёк на тое, што яе бацькам быў не Энрыке IV, а Бельтран дэ ла Куэва) () — 1474—1479 (de jure). Ізабела I Каталіцкая () — 1474—1504. Фердынанд V Каталік () (муж Ізабелы I, c 1479 г. — кароль Арагона як Фердынанд II) — 1474—1504 /1516 Хуана I Вар’ятка () — 1504—1555 (з 1507 года з-за псіхічнага расстройства, выкліканага смерцю мужа, замест яе кіравалі рэгенты).

Аўстрыйская дынастыя (Габсбургі) Філіп Прыгожы () — 1506. Карлас I Імператар () — 1516—1556. Філіп II Разважлівы () — 1556—1598. Філіп III Набожны () — 1598—1621. Філіп IV Вялікі () — 1621—1665. Карлас II Зачараваны () — 1665—1700.

Гл. таксама Спіс мужоў і жонак іспанскіх манархаў (уключае мужоў і жонак дынастыі Трастамара)

Спасылкі Лацінская хроніка каралёў Кастыліі Іспанскія манархі на allmonarchs.net

Кастылія