Ілья Міхайлавіч Франк (10 (23) кастрычніка , Санкт-Пецярбург — , Масква) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1958) за адкрыццё і інтэрпрэтацыю эфекту Чаранкова (сумесна з Чаранковым і Тамам), лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1953) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Біяграфія Нарадзіўся 10 (23) кастрычніка 1908 года ў Санкт-Пецярбургу.
Пасля заканчэння ў 1930 годзе Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў у Ленінградзе ў Дзяржаўным аптычным інстытуце ў прафесара А. Н. Цярэніна. З 1934 г. працаваў у Фізічным інстытуце імя Лебедзева АН СССР. У 1937 годзе пабраўся шлюбам з Элай Абрамаўнай Бейліхіс (1909—1960), родам з Харкава. У 1944 годзе стаў прафесарам МДУ.
У 1946 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1968 годзе — акадэмікам АН СССР.
Памёр 22 чэрвеня 1990 года ў Маскве.
Навуковыя даследаванні У 1934 Чаранкоў выявіў, што зараджаныя часціцы, праходзячы з вельмі вялікімі хуткасцямі скрозь ваду, выпускаюць святло. І. М. Франк і І. Я. Там далі тэарэтычнае апісанне гэтага эфекту, які адбываецца пры руху часціц у асяроддзі з хуткасцямі, якія перавышаюць хуткасць святла ў гэтым асяроддзі. Гэтае адкрыццё прывяло да стварэння новага метаду дэтэктавання і вымярэння хуткасці высокаэнергетычных ядзерных часціц. Гэты метад мае вялікае значэнне ў сучаснай эксперыментальнай ядзернай фізіцы.
Узнагароды Дзве Сталінскія прэміі (1946, 1953), Дзяржаўная прэмія СССР (1971).
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым медалём імя С. І. Вавілава Катэгорыя:Супрацоўнікі ДАІ імя С. І. Вавілава