__NOTOC__
5 сакавіка — 65-ы (66-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1046: Насір Хасроў пакінуў Нішапур і выправіўся ў сямігадовае падарожжа. 1279: Перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пад Ашэрадэнам. 1496: Мараплавец Джон Кабат атрымаў каралеўскі патэнт з правам плавання для адкрыцця новых зямель пад англійскім сцягам з Брысталя. 1562: Магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ. 1770: Забойства брытанскімі салдатамі некалькіх жыхароў амерыканскіх калоній («Бостанская разня»). 1907: Пачатак працы 2-ой Думы Расійскай імперыі. 1918: Перавод сталіцы Савецкай Расіі з Петраграда ў Маскву. 1940: Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэнне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах (гл. Катынскі расстрэл). 1946: Уінстан Чэрчыль у сваёй прамове называе мяжу з Усходнім блокам «Жалезнай заслонай». 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй. 1998: НАСА абвясціла, што КА «Клементайн» знайшоў на Месяцы дастаткова вады, каб заснаваць калонію.
Нарадзіліся 1133: Генрых II Плантагенет, кароль Англіі (пам. 6.7.1189) 1326: Людовік Венгерскі, кароль венгерскі з 1342, кароль польскі з 1370 (пам. 11.9.1382) 1575: Уільям Оўтрэд, англійскі матэматык (пам. 30.6.1660) 1777: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог (пам. 12.8.1845) 1871: Роза Люксембург, нямецкая рэвалюцыянерка (пам. 15.1.1919) 1896: Кандрат Крапіва, беларускі навуковец і пісьменнік (пам. 1991) 1898: Чжоу Эньлай, кітайскі дыпламат 1910: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік (пам. 25.5.1987) 1910: Эніа Флаяна, італьянскі пісмьеннік, драматург 1915: Ларан Шварц, французскі матэматык 1922: П'ер Паала Пазаліні, італьянскі пісьменнік, драматург, рэжысёр (пам. 2.11.1975) 1936: Канаан Банана, 1-ы прэзідэнт Зімбабвэ 1953: Мішэль Дэварэ, французскі фізік 1970: Джон Фрусчантэ, амерыканскі гітарыст, прадзюсар 2000: Беатрыс Чэбет, кенійская лёгкаатлет
Памерлі 254: Луцый I (Папа Рымскі) 1535: Ларэнца Коста, італьянскі жывапісец 1605: Клімент VIII, Папа Рымскі (нар. 24.2.1536) 1833: Карл Людвіг Гізеке, нямецкі мінералог 1863: Мары Эленрыдэр, нямецкая мастачка 1865: Генрых Вільгельм Шот, аўстрыйскі батанік 1953: Сяргей Пракоф'еў, рускі кампазітар (нар. 11(23).4.1891) 1953: Іосіф Сталін, кіраўнік СССР (нар. 1879) 1966: Ганна Ахматава, руская паэтэса (нар. 23.6.1889) 1985: Тодар Куніцкі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 14.5.1899) 2000: Мікола Ермаловіч, беларускі публіцыст, крытык, літаратуразнавец (нар. 29.4.1921) 2013: Валянцін Пятровіч Грыцкевіч, беларускі ўрач, грамадскі дзеяч (нар. 30.3.1933) 2013: Уга Чавес, прэзідэнт Венесуэлы (нар. 28.7.1954) 2026: Яніс Стрэйчс, латвійскі акцёр і рэжысёр
Святкуюць 305