Джон Эрнст Уокер () — англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1997). Дырэктар Данаўскага аддзела харчавання чалавека ў Медыцынскім даследчым савеце ў Кембрыджы.

Біяграфія і навуковая праца Джон Эрнст Уокер нарадзіўся ў Галіфаксе і правёў дзяцінства ў сельскай мясцовасці. У 1964 годзе ён скончыў Каледж Святой Кацярыны Оксфардскага ўніверсітэта, а ў 1969 годзе ў гэтым жа ўніверсітэце зрабіў дысертацыю па пептыдных антыбіётыках. Пасля гэтага Уокер працаваў за мяжой: у ЗША ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане (1969—1971) і ў Францыі ў Жыў-сюр-Івет і ў Інстытуце Пастэра (1971—1974). Затым Джон Уокер вярнуўся ў Англію, дзе пачаў працаваць у лабараторыі малекулярнай біялогіі Медыцынскага даследчага савета, аднаго з найважнейшых даследчых цэнтраў Вялікабрытаніі. У 1978 годзе ён стаў даследаваць мітахандрыяльныя мембранныя бялкі (па сутнасці гэта была АТФ-сінтаза). Уокер раскрыў ферментатыўны характар сінтэзу АТФ у клетцы. У 1997 годзе Уокер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за гэта адкрыццё разам з Полам Боерам.

Катэгорыя:Хімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі