Хроніка Прускай зямлі () — зводная праца па гісторыі Прусіі, створаная Пятром з ДузбургаPetri de Dusburg. Chronicon terrae Prussiae // SRP. Leipcig, 1861. Bd. 1. S. 3-219 (далей — Dusburg); Biskup M., Labuda G. Dzieje Zakonu krzyżackiego w Prusach. Gospodarka-Społeczeństwo-Państwo-Ideologia. Gdańsk, 1986. S. 524—526Пятром Дусбургам (паводле Семянчук) ў 1320-х гадах у Кёнігсбергу (асноўная частка была скончаная ў 1326, а пазней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісанне падзей да 1330 года).Складалася з 4 кніг. Трэцяя кніга прысвечана апісанню войнаў Тэўтонскага ордэна з прусамі, жамойтамі і літоўцамі ў час ад 1231 да 1326. Асабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы з мяжы 13 ст. і 14 ст. Гістарычныя звесткі маюць амаль выключна ваенна-геаграфічны характар.
Сярод іншага ў Хроніцы паведамлялася, што ў Вялікім Княстве Літоўскім усе юрыдычныя пастановы і публічныя акты пісаліся на «рускай» мове (decreta in iudiciis et alia acta publica Russice scribuntur).
Крыніцы
Літаратура С. 19.
Крыніцы
Катэгорыя:Тэўтонскія хронікі Катэгорыя:Кнігі XIV стагоддзя