thumb|Брысеіда і Фенікс, настаўнік Ахіла Брысеі́да () — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі, адна з цэнтральных постацей сюжэту паэмы Гамера «Іліяда». Брысеіда — «імя па бацьку», мянушка па бацьку Брысу з Місіі Гамер. Іліяда I 392; Гігін. Міфы 106 , яе ўласнае імя — Гіпадамія.
Падчас Траянскай вайны Брысеіда захоплена грэкамі і як доля ў ваеннай здабычы аддадзена Ахілу, які робіць яе сваёй наложніцай Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э IV 1; IV 3; IV 7 . Яе муж Мінес і тры брата былі забіты пры ўзяцці Лірнеса Гамер. Іліяда XIX 293—296; Авідзій. Героиды III 47-50 .
Нягледзячы на тое, што грэкі знішчылі ўсю сям'ю Брысеіды, яна малюецца як кахаючая Ахіла рабыня. Пазней Брысеіду ў Ахіла адымае правадыр грэчаскага войска Агамемнан. Гэта выклікае абурэнне Ахіла, і ён адмаўляецца ад удзелу ў вайне. Грэкі церпяць паражэнне, у тым ліку гіне сябар Ахіла Патрокл. Агамемнан вымушаны вярнуць Брысеіду Ахілу, пасля чаго той ізноў бярэ ўдзел у баявых дзеяннях.
Яна аплаквала Ахіла пасля яго смерці Праперцый. Элегіі II 9, 9-14 .
У літаратуры і мастацтве Намалявана на карціне Палігнота ў Дэльфах Паўсаній. Апісанне Элады X 25, 3 . Гераіня трагедыі Акцыя «Брысеіда» Персій. Сатыры I 76 . Ліст Брысеіды Ахілу склаў Авідзій (Гераіды III). У Сярэднявеччы яе імя пісалі як Прэсіда Першы Ватыканскі міфаграф III 6, 2 .
Брысеіда з'яўляецца ў «Рамане пра Трою» Бенуа дэ Сент-Мора. Пачынаючы з «Філастрата» Бакача яе імя ў літаратурнай традыцыі змяняецца на Крэсіда; менавіта пад такім імем яна фігуруе ў паэме Чосера «Траіл і Крэсіда» і ў аднайменнай драме Шэкспіра.
У астраноміі У гонар Брысеіды названы астэроід , адкрыты ў 1907 годзе.
Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Траянская вайна Катэгорыя:Траада ў старажытнагрэчаскай міфалогіі