Артур Каценка (нар. , ) — эстонскі футбаліст, брамнік талінскай «Левадыі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.
Кар’ера Клубная Пачынаў кар’еру ў Таліне, ў 2004—2007 быў асноўным брамнікам талінскай «Левадыі». Пасля гуляў у розных краінах: Нарвегіі, Кіпры, Азербайджане, Фінляндыі.
У лютым 2013 года стаў іграком магілёўскага «Дняпро» і заняў там месца асноўнага брамніка. Хутка стаў адным з найлепшых ігракоў магілёўскага клуба і адным з найлепшых брамнікаў чэмпіянату.
23 снежня 2013 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Артур Котенко подписал контракт с "Шахтером". Стаў асноўным брамнікам салігорскага клуба. Па выніках сезону 2014 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянатуАртур Котенко - лучший голкипер чемпионата Беларуси. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі.
У сезоне 2015 склад салігорскай каманды папоўніў вопытны Уладзімір Бушма. Каценка пачаў сезон асноўным брамнікам, але пазней Бушма стаў часцей з’яўляцца ў старце. У лістападзе 2015 года эстонскі брамнік чарговы раз падоўжыў пагадненне з салігорцаміАртур Котенко продлил контракт с "Шахтером". У сезоне 2016 канчаткова саступіў месца ў аснове Бушме, правёў толькі адзін матч у чэмпіянаце. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»Рыбак и Бушма продлили контракты с «Шахтером», Котенко, Игнятиевич и Киренкин покинули клуб.
У лютым 2017 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба «Транс» (Нарва)Артур Котенко подписал контракт с "Нарвой-Транс", на просмотре в эстонском клубе Цветинский и Ковб. Быў асноўным брамнікам нарвенскага клуба. У снежні 2018 года перайшоў у «Левадыю»Официально: покинувший нарвский "Транс" Артур Котенко продолжит карьеру в "Левадии".
Міжнародная Выступаў за нацыянальную зборную Эстоніі, дзе доўгі час быў другім брамнікам пасля Сяргея Парэйкі.
Дасягненні Чэмпіён Эстоніі (4): 2004, 2006, 2007, 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (4): 2002, 2005, 2019, 2022 Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі (3): 2001, 2003, 2020 Уладальнік Кубка Эстоніі (4): 2004, 2005, 2007, 2021 Уладальнік Суперкубка Эстоніі: 2022 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2014 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Эстоніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Эстоніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыя Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Транс Нарва Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Яра Катэгорыя:Ігракі ФК Раван Катэгорыя:Ігракі ФК Пафас Катэгорыя:Ігракі ФК Вікінг Катэгорыя:Ігракі ФК Санес Ульф Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыя II Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Вапрус Пярну Катэгорыя:Ігракі ФК Лантана Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Вігры Талін