Кірыл Вяргейчык (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Сын беларускага футбаліста, трэнера і функцыянера Юрыя Вяргейчыка.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе трэнерам быў яго бацька. Паступова стаў праходзіць у асноўны склад. Другую палову 2012 года правеў у арэндзе ў «Тарпеда-БелАЗ», дзе стала выхадзіў у аснове.

Пасля заканчэння сезона 2012 вярнуўся ў «Шахцёр». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.

У сакавіку 2014 года на правах арэнды перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў трывала выступаць на пазіцыі цэнтральнага або флангавага нападніка. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Шахцёр», дзе зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу. Неўзабаве далучыўся да «Нёмана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. У жніўні 2016 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, стаў іграком «Віцебска». У «Віцебску» спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Віцебск» па заканчэнні кантракта, стаў іграком мінскага «Дынама». Не замацаваўся ў складзе мінчан, часцей выхадзіў на замену. У верасні 2020 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск», па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў віцебскую каманду, а неўзабаве развітаўся і з «Дынама».

У лютым 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк» і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2010, 2011, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Шахцёр 8 0 2008 дубль Шахцёр 26 6 2009 дубль Шахцёр 23 13 2010 Д1 Шахцёр 4 0 2011 Д1 Шахцёр 15 1 2012 (1) Д1 Шахцёр 3 0 2012 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 2 2013 Д1 Шахцёр 18 0 2014 Д1 Дынама (Брэст) 27 4 2015 Д1 Шахцёр 14 2 2016 (1) Д1 Нёман 11 0 2016 (2) Д1 Віцебск 14 2 2017 Д1 Віцебск 26 7 2018 Д1 Віцебск 30 11 2019 Д1 Дынама (Мінск) 11 1 2020 (1) Д1 Дынама (Мінск) 12 1 2020 (2) Д1 Віцебск 5 0 2021 Д1 Слуцк 21 3 2022 Д1 Слуцк 27 6 2023 Д1 Слуцк 23 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк