Пы́рнік — у крыніцы пад назвай (Elytrigia) — род кветкавых раслін сямейства .
Апісанне Шматгадовыя, пераважна карэнішчавыя травы вышынёю 30—150 см. Сцёблы ўзыходныя, унутры полыя. Лісце чаргаванае, пляскатае або ўздоўж згорнутае, вузкалінейнае, шурпатае, шыза-зялёнае ці шараватае. Кветкі дробныя, сабраныя ў агульнае суквецце — рыхлы колас. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне Адрозніваецца каля 30 відаў (каля 50, 5 відаўElytrigia // The Plant List). Пашыраны ва ўмераным і халодным клімаце. На тэрыторыі Беларусі не сустракаецца. Два віды, якія раней уваходзілі ў род і маюць традыцыйныя беларускамоўныя назвы са словам пырнік цяпер уключаюцца ў род : і , яны трапляюцца на лугах, лясных палянах, узлесках, палях і агародах.
Выкарыстанне Некаторыя віды культывуюцца як кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца ў селекцыі мароза- і холадаўстойлівых пшанічна-пырнікавых гібрыдаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Elytrigia // The Plant List
Катэгорыя:Метлюжковыя