Агракліматычныя рэсурсы Кліматычныя рэсурсы вызначаюцца вялікай працягласцю тэрыторыі краіны з поўначы на поўдзень, спецыфікай рэльефу і вятроў, з прычыны чаго поўнач і Паданская нізіна адносяцца да ўмеранага тыпу клімату, а астатняя частка — да сяродземнаморскага. Гэта адбіваецца на спецыялізацыі сельскай гаспадаркі розных частак краіны і дазваляе вырошчваць культуры як сяродземнаморскія, так і ўмеранага пояса. Гэтаму спрыяюць глебы: на поўначы і на Паданскай нізіне — ў асноўным бурыя лясныя, у даліне р. По — алювіяльныя, а на астатняй тэрыторыі — карычневыя глебы субтропікаў.

Лясы займаюць каля 20 % тэрыторыі і сканцэнтраваны большай часткай на поўначы (хвойныя), дзе маюць вялікае прыродаахоўнае значэнне.

Энергетычныя рэсурсы Энергетычнымі рэсурсамі краіна забяспечана толькі на 15-17%. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны на Сардзініі, у Таскане, Умбрыі, на Калабрыі; нафты - на Сіцыліі, Паданскай нізіне, усходнім узбярэжжы Цэнтральнай Італіі; прыроднага газу - на Паданскай нізіне, шэльфе Адрыятычнага мора.

<tr><th>Характарыстыка<th>Значэнне <tr><td>Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 2011<td>0,099 <tr><td>Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 2009<td>1,537 <tr><td>Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010<td>0,063 <tr><td>Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010<td>1,591 <tr><td>Пацверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2012<td>523,2 <tr><td>Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>8,634 <tr><td>Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>77,83 <tr><td>Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>0,123 <tr><td>Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 2011<td>70,37 <tr><td>Пацверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 2012<td>66,0 Гідрарэсурсы большасцю сканцэнтраваны на поўначы Італіі, дзе з гэтай прычыны і сканцэнтраваны асноўныя магутнасці ГЭС і каляровай металургіі (выплаўка рафініраваных металаў).

Забяспечанасць сыравінай для металургіі і будаўніцтва Металічныя рэсурсы. Нязначныя (агульныя запасы 54 млн т) радовішчы жалезных руд размешчаны на Сіцыліі, каля г. Аўгуста, а таксама на в. Эльба і (пірыт) ў Таскане. Значна большыя запасы поліметалічных руд (свінцова-цынкавыя з дамешкам серабра) і руд каляровых металаў (баксіты Акуніі, сурма Сардзініі, уран Лігурыі і Цэнтральнай Італіі). Сусветнае значэнне маюць запасы кінавары (ртутнай руды), размешчаныя ў Таскане.

Некаторыя раёны багатыя на будаўнічую сыравіну, у прыватнасці мармур (Карара), граніты і туфы.

Вывад У цэлым тэрыторыя краіны можа быць ахарактарызавана як спрыяльная для жыццядзейнасці людзей. Забяспечанасць Італіі прыроднымі рэсурсамі, ў асаблівасці паліўнымі, вельмі малая.

Спасылкі Сусветная кніга фактаў ЦРУ ЗША Степанюга Н.А., Андриевская З.Я. Социально-экономическая география зарубежных стран. - Мн.: Вышэйшая школа, 2008. - С. 158-176

Катэгорыя:Італія