Дзмітрый Пархачаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскім РВАРы, пазней гуляў за мінскае «Дынама» і іншыя клубы. З 2007 года выступаў у Азербайджане і Казахстане.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года пакінуў мазырскі клуб і зноў накіраваўся ў Казахстан. Дапамог «Кайсару» перамагчы ў Першай лізе, але па заканчэнні сезона пакінуў каманду.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з клубам «Атырау». У сакавіку 2014 атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце. У студзені 2016 года стала вядома, што «Атырау» не будзе падаўжаць кантракт з нападнікам.

Неўзабаве пасля зыходу з «Атырау» Дзмітрый падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея». У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў аснове, нярэдка толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. У сезоне 2018 згуляў толькі ў пяці матчах, выйшаўшы на замену, і ў чэрвені 2018 года пакінуў клуб.

У ліпені 2018 года перайшоў у «Крумкачы». Дапамог сталічнай камандзе па выніках сезона 2018 выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім.

Пазней перайшоў на трэнерскую працу ў акадэміі мінскага «Дынама».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2005 Пераможца Кубка Беларусі: 2007 Срэбраны прызёр чэмпіянату Азербайджана: 2008 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Казахстана: 2013

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК АЗАЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Усход Аскемен Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Кяпаз Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск