Міхайла Цакіч (, нар. ) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Сербіі, гуляў за клубы «Земун» і «Чукарычкі». У 2011 годзе трапіў у луганскую «Зару», але не змог замацавацца ў яе складзе.

У жніўні 2012 года быў аддадзены ў паўгадовую арэнду мазырскай «Славіі», а ў лютым 2013 года арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2013Цакич арендован "Славией". У «Славіі» звычайна выхадзіў у асноўным складзе, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы.

Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Цакіч вярнуўся ў склад «Зары»Вернидуб: о новичках и тех, кто покидает Зарю. Улетку 2014 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком ОФК, а ў лютым 2015 года перабраўся ў малдаўскі «Ціраспаль»Ильющенков перешел в ФК Тирасполь. Па заканчэнні сезона 2014/15 «Ціраспаль» быў расфарміраваны, і Цакіч стаў іграком іншага ціраспальскага клуба — «Шэрыфа». Пакінуў «Шэрыф» у снежні 2015 года, пасля чаго заставаўся без клуба. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Земун». У пачатку 2017 года стаў іграком «Сінджаліча».

У студзені 2019 года перайшоў у таджыкскі «Істыклол», за які гуляў у асноўным у Кубку АФК. У жніўні таго ж года вярнуўся ў «Сінджаліч», дзе гуляў да лета 2020 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Сербіі, за якую гуляў на чэмпіянаце Еўропы 2009 ва Украіне.

Дасягненні Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2015 Уладальнік Суперкубка Таджыкістана: 2019

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Сінджаліч Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Істыклол Душанбэ Катэгорыя:Ігракі ФК Земун Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Чукарычкі