Аляксандр Абрамавіч Брэгман (, — ) — рэвалюцыйны дзеяч, удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў БеларусіБРЕГМАН Александр Абрамович . Брат Лазара Брэгмана.
Біяграфія У сацыялістычна-дэмакратычны рух уступіў у гады Першай сусветнай вайны, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 уваходзіў у аб'яднанай арганізацыі РСДРП, з мая 1917 бальшавік. З сакавіка 1917 года член Бабруйскага Савета, з ліпеня — член Бабруйскага камітэта РСДРП(б). 15 кастрычніка 1917 ўзначаліў Чырвонагвардзейскую камендатуру пры Бабруйскім камітэце партыі. Пасля кастрычніка 1917 года камісар па харчаванні Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У студзені 1918, падчас наступу польскіх легіянераў генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага, схаваўся ад арышту, пераехаў у Смаленск; працаваў у Паўночна-Заходняй абласным камітэце РСДРП(б). З красавіка 1918 г. на падпольнай рабоце ў акупаванай германскімі войскамі Беларусі. Адзін са стваральнікаў Барысаўскага, а з мая 1918 старшыня Магілёўскага падпольнага камітэта партыі. З 12 кастрычніка 1918 г. — член Магілёўскага рэўкама. У снежні 1918 года пасля вызвалення Беларусі ад германскай акупацыі сакратар Магілёўскага павятовага камітэта РКП(б), член губрэўкама.
З лютага 1919 камісар брыгады Мазырскай групы войскаў Чырвонай Арміі, захоплены ў палон польскімі ўланамі, жывым закапаны па шыю ў зямлю, а затым абезгалоўлены.
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Пакараныя смерцю