Дрэ́тунь — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Дрэтунь і чыгуначнай станцыі Дрэтунь.

Плошча паверхні 0,28 км². даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,33 км найбольшая глыбіня возера 3,4 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 14,8 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, складзеныя з пяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,2—0,4 м, на поўдні і захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пясчанае ўздоўж берагоў. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Дрэтунь упадае ручай з возера Чармісца (Чэрмісца) і выцякае ручай у раку Палата. Зарастае падводнай расліннасцю.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база.

Літаратура

Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Палаты