Гека́та () — старажытнагрэчаская багіня месяцавага святла, асацыяваліся з цемрай, чарадзействам, начнымі мроямі, ростанямі дарог.

Паходжанне Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, Геката была дачкой тытанаў Перса і Астэрыі. Існуюць таксама паданні пра яе паходжанне ад Зеўса і Дземетры. Паколькі ў паэмах Гамера яна не ўзгадваецца, некаторыя даследчыкі лічаць, што культ Гекаты распаўсюдзіўся ў Старажытнай Грэцыі дастаткова позна. Яны сцвярджаюць, што вобраз багіні быў запазычаны з Фракіі або Карыі.

Функцыі Геката не ўваходзіла ў шэраг алімпійскіх багоў, аднак выконвала надзвычай важныя даручэнні. Да яе звярталіся Зеўс, Дземетра, Персефона і інш. Яна дапамагла багам-алімпійцам ў змаганні з гігантамі і такім чынам адзіная з тытанаў захавала чароўную ўладу. Па запыту Дземетры Геката спускаецца ў падземны свет, дзе валадарыць Аід, і знаходзіць Персефону.

Як багіня месяцавага святла і цемры Геката была звязана з могілкамі, дзе яе можна бачыць разам з чорным сабакам (чорныя сабакі прыносіліся ёй у ахвяру), алкалоіднымі і ўзбуджальнымі раслінамі (часнык, мандрагора, беладонна і інш.), якімі можа лячыць і атручваць. Звяртацца за дапамогай да Гекаты лічылася не зусім бяспечна, бо яна часам даруе, а часам і адымае. Як багіня магіі, Геката заступалася за Медэю, шанавалася начнымі злодзеямі, юнакамі, згубіўшымі шлях на моры і на сушы. Геката ахоўвала межы, раздарожжы, дзверы, вокны. На ростанях ўсталёўвалі яе выявы з трыма тварамі, што сачылі за парадкам руху.

Функцыі багіні цалкам раскрываюцца ў яе дадатковых імёнах: Геката Апатрапая (Геката Абаронца) Геката Хтонія (літаральна "звязаная з замагільным светам") Геката Каўратропа (Геката Дзіцячая Лекарка) Геката Фосфар (Геката Святланосная) Геката Сацейра (Геката Збавіцельніца) Геката Трыморфія (літаральна "трох паходжанняў, трох твараў") Геката Трыодыя (Геката Ростаняў)

Астраномія Старажытныя грэкі называлі днямі Гекаты першыя трое сутак маладога месяца. У наш час, імем Гекаты названа малая планета (100) Геката.

Спасылкі Hecate Hecate in Greek Mithology

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Багі смерці і замагільнага свету