Ribes petraeum ці Ribes carpaticum — від раслін сямейства агрэставых.

Апісанне

Кусцістая расліна да 2 м вышынёй, у шырыню разрастаецца да 0,5 м. Расце на глебах многіх тыпаў: ад кіслых да шчолачных, ценевынослівая (хоць расліны, якія растуць у цяні пладаносяць менш) і марозаўстойлівыя (вытрымлівае да −20 °C). Расце ў месцах з умеранай вільготнасцю.

Кветкі абодваполыя, апыляюцца насякомымі — энтамафілія. Даволі лёгка можа вырошчвацца як культурная расліна.

Распаўсюджаная ў гарыстых мясцовасцях цэнтральнай і заходняй Еўропы (з Пірэнэяў). Расце на сонечных і цяністых схілах і ў лясах.

Плод — ягада чырвонага колеру. Ядомая, мае вельмі кіслы смак.

Таксанамія Від Ribes petraeum уваходзіць у род сямейства парадку .

Спасылкі

Permaculture Information Web Фатаграфіі польскіх раслін

Катэгорыя:Парэчкі Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1781 годзе