Замо́шша — возера ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лучоса, за 17 км у напрамку на поўдзень ад Віцебска каля вёскі Зазыбы 1-я.
Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,22 км, Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Плошча вадазбору 2,5 км².Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, пераважна разараныя, на паўночным захадзе пад лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Возера злучана ручаём з ракой Лучоса.
Літаратура
Спасылкі Возера Замошша
Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна