Томас Кранмер (; , ,  — 21 сакавіка, 1556, Оксфард, Англія) — лідар англійскай Рэфармацыі і архібіскуп Кентэрберыйскі падчас панавання Генрыха VIII, Эдуарда VI, і на працягу кароткага часу, Марыі I. Ён дапамог здзейсніць роспуст Генрыха і Кацярыны Арагонскай, у выніку чаго адбылося аддзяленне англійскай царквы ад Святога Прастола. Разам з Томасам Кромвелем, ён падтрымаў прынцып Акту аб супрэматыі, у якой кароль лічыўся суверэнам над царквой у яго каралеўстве.

Падчас знаходжання Кранмера ў якасці архібіскупа Кентэрберыйскага, ён быў адказным за стварэнне першых дактрынальных і літургічных структур рэфармаванай англіканскай царквы. У адпаведнасці з правіламі Генрыха, Кранмер не вырабіў шмат радыкальных пераменаў у царкве, у сувязі з барацьбой за ўладу паміж рэлігійнымі кансерватарамі і рэфарматарамі. Тым не менш, ён паспеў выдаць зборнік службаў «Exhortation and Litany».

Калі Эдуард уступіў на пасад, Кранмер быў у стане садзейнічаць буйным рэформам. Ён напісаў і склаў першыя два выданні «Кнігі агульных малітваў», поўнай літургіі для англійскай царквы. З дапамогай некалькіх кантынентальных рэфарматараў, якім Томас даў прытулак, ён распрацаваў новыя дактрынальныя стандарты ў такіх галінах, як Еўхарыстыя, святарскі цэлібат, роля выяваў у месцах пакланення і шанавання святых. Кранмер апублікаваў новыя дактрыны праз «Малітоўнік», «Пропаведзі» і іншыя публікацыі.

Пасля ўступлення на сталец каталіцкай каралевы Марыі I, Кранмер быў арыштаваны па абвінавачванні ў здрадзе і ерасі. З'яўляючыся зняволеным на працягу двух гадоў і пад ціскам царкоўных уладаў, ён зрабіў некалькі пакаянняў, аднак у дзень свайго пакарання смерцю, ён зняў свае пакаянні, не адвярнуўшыся ад прынцыпаў англійскай Рэфармацыі.

Спасылкі

Працы Томаса Кранмера. Open Library. The execution of Archbishop Thomas Cranmer (1556). EnglishHistory.net Біяграфія Томаса Кранмера. BBC Letter from Cranmer on Henry VIII's divorce . Center for Medieval Studies

Катэгорыя:Англіканства Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XVI стагоддзя Катэгорыя:Англіканскія біскупы Катэгорыя:Архібіскупы Кентэрберыйскія Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Спаленыя на кастры Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы часоў Рэфармацыі Катэгорыя:Дактары багаслоўя