Царква́ Свято́га Мікала́я, царква́ Нігулі́стэ () — былая лютэранская царква ў Старым горадзе Таліна, збудаваная ў XIII стагоддзі. Названая ў гонар святога Мікалая — заступніка мараплаўцаў. Цяпер у будынку дзейнічае адзін з чатырох філіялаў Эстонскага мастацкага музея.
Гісторыя Частка вестфальскіх перасяленцаў з вострава Готланд у 1230 року асела на паўднёвы захад ад Ратушнай плошчы. Для пабудовы каталіцкай царквы была абраная прасторная пляцоўка на ўсходнім баку цяперашняй вуліцы Ратаскаэву. Першапачаткова аблічча будынка значна адрознівалася ад цяперашняга. Гэта была трохнефавая царква з чатырма травеямі, заходняя вежа была пабудавана ў другой палове XIV стагоддзя. Паколькі горад у той час быў яшчэ неўмацаваны, касцёл меў цяжкія муры з кратамі дзеля абароны ад нападаў. Выкарыстоўваўся таксама як сховішча тавараў і месца заключэння гандлёвых угодаў.
Калі ў XIV стагоддзі з'явіліся гарадскія муры, касцёл перастаў выконваць абарончыя функцыі і стаў тыповым сярэднявечным парафіяльным храмам. У 1405—1420 дабудаваны, пасля чаго атрымаў сучасны выгляд. У 1486—1493 збудаваная капліца Св. Мацвея (пазней перайменаваная ў імя Св. Антонія).
У часы Рэфармацыі царква Святога Мікалая была адной з нешматлікіх, якая здолела пазбегнуць разрабавання пратэстантамі. Уночы 14 верасня 1524 года агрэсіўны натоўп грамадзян, спустошыўшы цэрквы Святога Олава, Пюхавайму і Святой Кацярыны ў дамініканскім кляштары, падышоў да царквы Святога Мікалая. Паводле мясцовага падання, яе дзверы былі запаяныя волавам, і жарсці сцішыліся. Пазней храм перайшоў да лютэранаў, унутранае ўбранне захавалася.
9 сакавіка 1944 падчас будынак зведаў моцныя пашкоджанні. У будынку пачаўся пажар, шмат твораў сярэднявечнага мастацтва і дэталяў інтэр'еру загінулі. Найбольш каштоўныя экспанаты ацалелі таму, што былі загадзя вынесеныя з храму.
Рамонт і рэстаўрацыя ў будынку цягнуліся з 1953 да 1981 года. 12 кастрычніка 1982 ізноў здарыўся пажар, які знішчыў вежу і шпіль, пашкодзіў дах і капліцу Святога Антонія.
Пасля рэстаўрацыі ў 1984 годзе ў будынку быў адчынены філіял Эстонскага мастацкага музея і канцэртная зала.
Тут выстаўленыя каштоўныя экспанаты сярэднявечнага мастацтва: алтары, скульптуры, карціны, гербы-эпітафіі, спавядальні. Асаблівае ўвагі заслугоўвае сусветна вядомая карціна любецкага жывапісца Бернта Нотке — «Скокі смерці», частка якой знаходзіцца ў капліцы Св. Антонія. На карціне паказаны ланцужок з людзей розных саслоўяў, пачынаючы ад Папы рымскага і сканчаючы немаўлём, а таксама постаці Смерці, якія завабліваюць людзей у скокі. Спярша мастак стварыў дзве аднолькавыя карціны. Адна з іх загінула ў Любеку ў Другую сусветную вайну, у Таліне захаваўся толькі фрагмент твора.
thumb|злева|400px|Карціна «Скокі смерці»
Гл. таксама Эстонскі мастацкі музей Спіс самых высокіх будынкаў Таліна
Літаратура
«Geschichte der baltischen Stadte», Z. Ligers. Bern, 1948 «Tallinna ajalugu 1860-ndate aastateni», Koostanud Raimo Pullat. «Eesti Raamat» Tallinn, 1976
Катэгорыя:Храмы Таліна Катэгорыя:Музеі Таліна Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Лютэранскія храмы Эстоніі Катэгорыя:Збудаванні Эстоніі ў гатычным стылі Катэгорыя:Стары горад Таліна Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Таліне