Уільям Тындэйл (; 1494, Глостэршыр, Англія — 6 кастрычніка, 1536, Вільвордэ, Брабант, 17 правінцый) — англійскі навуковец, які стаў выбітнай фігурай пратэстанцкіх рэформ у гады, якія папярэднічалі яго смяротнаму пакаранню. Ён добра вядомы яе перакладчык Бібліі на англійскую мову, знаходзячыся пад уплывам прац Эразма Ратэрдамскага і Марціна ЛютэраA.C. Partridge, English Biblical Translation (London: Andrè Deutsch Limited, 1973),38–39, 52–52..
Біяграфія Уільям займаўся філалогіяй у Кембрыджскім універсітэце неўзабаве пасля таго, як там працаваў Эразм Ратэрдамскі. Вывучыўшы сачыненні Эразма, ён апынуўся пад моцным іх уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасць чытаць Біблію на роднай мове. Пасля таго як англійскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на англійскую, ён пачаў працаваць у Свяшчэннай Рымскай імперыі на сродкі, атрыманыя ад лонданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Уільям абраў Біблію на грэчаскай мове і іўрыце.
Да 1525 года Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу стаў запатрабаваным у Англіі. Пасля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак, улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лонданскі біскуп скупіў вялікую колькасць асобнікаў і зладзіў іх урачыстае спаленне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаванню, а да 1566 года было выдадзена саракавое па ліку выданне.
У 1536 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антверпене ў Бельгіі і спалены на вогнішчы як ерэтык недалёка ад Бруселя 6 кастрычніка таго ж года. Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысяч асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі.
Гл. таксама Біблія Тындэйла
Спасылкі
History of English Bible versions from Tyndale to the King James Version. Gospelhall. Works by William Tyndale. Project Gutenberg Look Higher! . Tyndale Bible. Documentary about Tyndale . Secrets of the Dead Portraits of William Tyndale. National Portrait Gallery, London
Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты Катэгорыя:Рэфармацыя Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Спаленыя на кастры